• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Telegram пачне паказваць краіну, у якой зарэгістраваны акаўнт, і дату яго рэгістрацыі. Ці можа гэта быць небяспечным?

    Змены, якія Павел Дураў анансаваў у ліпені 2024 года, увасабляюцца ў жыццё. Меры павінны найперш абараняць ад махляроў.

    Што здарылася?

    Пра тое, што функцыя неўзабаве запрацуе, паведамілі профільныя тэлеграм-каналы. Яна з’явілася ў бэта-версіі кліента дла Android. Дураў анансаваў гэтыя змены яшчэ 24 ліпеня 2024.

    Як яна працуе?

    Калі вам упершыню піша чалавек, які не ў вашых кантактах, то ў дыялогу вам пакажуць тое, з якой краіны ягоны нумар, колькі ў вас агульных суполак і як даўно зарэгістраваны акаўнт.

    Праз нейкі час пасля таго, як вы пачняце дыялог, яно знікне. То-бок калі пішуць вам, то той, хто адпраўляе паведамленне, не бачыць вашых звестак. Таксама яны не бачныя ў выпадку, калі вы ўжо мелі дыялог з чалавекам раней.

    Ідэя ў тым, каб звычайнаму карыстальніку прасцей было распазнаць махлярскі акаўнт. Сярод новаўвядзенняў — Telegram будзе паказваць час апошняй змены фота ў акаўнта, каб лягчэй было ідэнтыфікаваць людзей, якія пастаянна мяняюць звесткі, каб займацца махлярствам.

    Ці можа гэта быць небяспечна?

    Пакуль сказаць складана, але ў такім выглядзе мы не бачым новых вялікіх уразлівасцяў.

    Адзіная праблема, якая можа ўзнікнуць тэарэтычна — калі спецслужбы будуць нейкім чынам правакаваць беларусаў, каб тыя пісалі ім першымі, і збіраць пра іх гэтыя звесткі. Але абараніцца ад гэтага нескладана — проста не пішыце першымі тым, у кім не пэўныя (найперш, выпадковым людзям з чатаў), але гэтага і так было рабіць не варта. То-бок радыкальна новыя рэкамендацыі па бяспецы тут даць цяжка.

    З іншага боку, гэта можа быць карысным. Беларусам стане працей адрозніваць акаўнты спецслужбаў і махляроў — яны звычайна зарэгістраваныя зусім нядаўна. Але, вядома, панацэяй гэта не стане, бо, напрыклад, у ГУБАЗіКа ёсць уласная сетка старых і захопленых акаўнтаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці