• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Thomson Reuters: Прэмія імя Курта Шорка (да 31 мая)

    Фундацыя Thomson Reuters ладзіць конкурс на атрыманне прэміі імя Курта Шорка за дасягненні ў галіне міжнароднай журналістыкі.

    Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты і фрылансеры друкаваных і анлайн-выданняў з развіваючыхся краін або краін пераходнага перыяда развіцця.

    На конкурс можна дасылаць матэрыялы, прысвечаныя канфліктам, правам чалавека, транспамежным праблемам і іншым пытанням, важным для краіны альбо рэгіёна.

    Конкурсныя матэрыялы маюць быць перакладзены на ангельскую мову. Артыкулы мусяць быць апублікаванымі ў перыяд з 1 чэрвеня 2015 па 31 траўня 2016 года.

    Конкурсныя працы мусяць дэманстраваць прафесіяналізм аўтараў, адпавядаць міжнародным стандартам журналістыкі, а таксама ўтрымліваць сведчанне пра тое, што падрыхтоўка матэрыялу вымагала ад журналіста смеласці і рашучасці.

    Конкурс уключае 2 намінацыі:

    - для фрылансераў, якія асвятляюць міжнародныя падзеі,

    - для рэпарцёраў рэгіянальных медыя, якія асвятляюць падзеі ў сваёй краіне/рэгіёне.

    Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае прэмію ў памеры 5 тыс. даляраў ЗША.

    Урачыстая цырымонія пройдзе ў Лондане.

    Дадзены міжнародны конкурс ладзіцца ў гонар амерыканскага фрылансера Курта Шорка, які ў 2000 годзе працаваў для агенцыі Reuters у Сьера-Леоне і загінуў пры выкананні прафесійных абавязкаў.

    Прэмія імя Курта Шорка прысуджаецца штогод фондам Kurt Schork Memo­r­i­al (KSMF).

    Дэдлайн — 31 мая 2016 года.

    Падрабязнасці — на гэтай старонцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.