• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вакансія ў НН: журналіст на жаночую тэматыку

    Маем вакансію ў «Нашай Ніве» / NN.BY.

    Шукаем журналіста, які б пісаў на жаночую тэматыку: жаночыя моды, жаночае адзенне, паслугі для жанчын, здароўе, выхаванне дзяцей. 

    Заробак высокі. Поўны, як той казаў, сацыяльны пакет. Месца работы — у цэнтры горада, блізка ад метро. Малады вясёлы беларускамоўны калектыў.

    Працоўная мова — беларуская.

    Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by.

    Пры іншых роўных перавага будзе аддавацца 

    1) кандыдатам з веданнем моладзевых трэндаў,

    2) з вопытам працы ў інтэрнэт-СМІ ці пісання ў інтэрнэт-СМІ,

    3) з журналісцкай адукацыяй.

    Але іншыя таксама хай спрабуюць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці