• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Варкшоп Алеся Залеўскага «Сам сабе рэдакцыя відэакантэнту» (24 сакавіка)

    Варкшоп Алеся Залеўскага пра тое, як тэхналогіі і ўменні аднаго журналіста замяняюць гару будынкаў і аўтобусы работнікаў Макаёнка 9.

    Падчас анлайн сустрэчы на платформе ZOOM разбярэмся, як адзін універсальны і ўзброены сучаснымі прыладамі журналіст можа ствараць сюжэты не горш за цэлую рэдакцыю.

    Кейсы:
    — Прадусар мультымедыя сёння – дэвайсы, тэхналогіі, уменні
    — Смартфон – карцінка, гук, скрыны, live, камунікацыя з аўдыторыяй і аўтапрэзэнтацыя
    — Унікальны відэакантэнт – агляд магчымасцяў

    Патрэніруемся таксама:
    — Як з тэкставай навіны зрабіць відэа

    Пра вядоўцу
    Алесь Залеўскі – журналіст, прадусар тэлевізійных і дакументальных праектаў. Працаваў у камандзе стваральнікаў Белсат-ТВ. Быў аўтарам і вядоўцам праекту «Людскія справы». Прадукты Алеся можна пабачыць Youtube-канале «Редакция», Dis­cov­ery Chan­nel, BBC Yes­ter­day.

    Дзе: Варкшоп пройдзе на платформе ZOOM 
    Калі: 24 сакавіка 2021 года, 18.30 — 20.30

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Рэгістрацыя завершыцца, як толькі колькасць удзельнікаў дасягне 100. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на ZOOM-канферэнцыю за дзень і за гадзіну да пачатку варкшопу.

    Адукацыйнае мерапрыемства пройдзе ў межах Тыдня мабільнай журналістыкі, што ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    28.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.