Вэбінар для тых, хто хоча пачаць карыстацца ШІ (18 снежня)
11 снежня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Праект «Теплица социальных технологий» запрашае на першы вебінар з серыі «Усё, што вам трэба», прысвечанай штучнаму інтэлекту. У гэтай серыі эксперты простай мовай раскажуць усё, што трэба ведаць для працы са штучным інтэлектам — ад самых асноў да практычных прыёмаў.
На першым вэбінары удзельнікам дапамогуць пачаць карыстацца ШІ. Сустрэча пройдзе ў фармаце пытанняў і адказаў. Будзе практыка, рэальныя прыклады і парады.
Спікер — дырэктар па інавацыях «Теплицы» Дзяніс Ягадзін.
Калі: 18 снежня 2024 года, а 18:00 (па Мінску). Вэбінар працягнецца каля дзвюх гадзін.
Для каго будзе карысны вэбінар
- для тых, хто чуў пра ШІ, але баіцца ім карыстацца;
- для тых, каму здаецца, што разабрацца ў гэтым надта складана;
- для тых, хто перажывае за бяспеку сваіх дадзеных;
- для тых, у каго проста няма часу засяроджвацца на тэхнічных дэталях;
- для ўсіх, хто хоча зразумець, як ШІ можа спатрэбіцца ў працы, вучобе або асабістых праектах.
Працоўная мова вэбінара — руская.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Фландрия выделяет 100 000 евро на поддержку беларусских журналистов в изгнании
13.12.2024
Польскія СМІ: карэспандэнты «Белсату» не атрымліваюць рэгулярныя заробкі
03.09.2024
Што вядома пра Уладзіміра Пярцова, які стаў галоўным ідэолагам Беларусі
08.04.2024
Навіны 7‑гадовай даўнасці і рэклама крыптавалюты. Што адбываецца з некалі папулярнымі сайтамі зачыненых СМІ і НДА
13.08.2024