• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар для тых, хто хоча пачаць карыстацца ШІ (18 снежня)

    Праект «Теплица социальных технологий» запрашае на першы вебінар з серыі «Усё, што вам трэба», прысвечанай штучнаму інтэлекту. У гэтай серыі эксперты простай мовай раскажуць усё, што трэба ведаць для працы са штучным інтэлектам — ад самых асноў да практычных прыёмаў.

    На першым вэбінары удзельнікам дапамогуць пачаць карыстацца ШІ. Сустрэча пройдзе ў фармаце пытанняў і адказаў. Будзе практыка, рэальныя прыклады і парады.

    Спікер — дырэктар па інавацыях «Теплицы» Дзяніс Ягадзін.

    Калі: 18 снежня 2024 года, а 18:00 (па Мінску). Вэбінар працягнецца каля дзвюх гадзін.

    Для каго будзе карысны вэбінар

    • для тых, хто чуў пра ШІ, але баіцца ім карыстацца;
    • для тых, каму здаецца, што разабрацца ў гэтым надта складана;
    • для тых, хто перажывае за бяспеку сваіх дадзеных;
    • для тых, у каго проста няма часу засяроджвацца на тэхнічных дэталях;
    • для ўсіх, хто хоча зразумець, як ШІ можа спатрэбіцца ў працы, вучобе або асабістых праектах.

    Працоўная мова вэбінара — руская.

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026
    Акцэнты

    Трэнінг у Беластоку «Што можна і нельга журналісту ў Польшчы» (рэгістрацыя да 20 траўня)

    Калі вы працуеце ў беларускім медыя ў Польшчы і хочаце лепш разумець, як не парушаць нормы права, — БАЖ запрашае на двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Што можна і нельга журналісту ў Польшчы».
    14.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.