• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Стратэгіі пошуку фінансавання для журналісцкіх расследаванняў» (8 верасня)

    Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў GIJN арганізуе вэбінар пра стратэгіі пошуку фінансавання для журналісцкіх расследаванняў.

    Калі: 8 верасня 2026 года, 16:30 па цэнтральнаеўрапейскім часе.

    Мова: англійская (з магчымасцю сінхроннага перакладу або субтытраў)

    Удзельнікі даведаюцца пра правераныя стратэгіі і практычныя інструменты для фінансавання расследавальнай журналістыкі, пошуку грантаў, працы з донарамі і забеспячэння фінансавай устойлівасці медыяпраектаў.

    Удзел могуць узяць прадстаўнікі і прадстаўніцы незалежных медыя.

    «На гэтым занятку не будуць прадстаўлены прапановы або спісы канкрэтных крыніц фінансавання. Варыянты фінансавання значна адрозніваюцца ў залежнасці ад краіны, рэгіёна і нават вашай індывідуальнай сітуацыі. Аднак у спісе парад будуць спасылкі на глабальныя арганізацыі, якія могуць дапамагчы вам даследаваць варыянты грантаў, прыклады журналісцкіх сетак і сеткавых спонсараў, а таксама некаторыя іншыя парады» тлумачаць арганізатары.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.