• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Воркшоп «Практычныя метады кіравання для трансгранічных журналісцкіх каманд» (24 верасня)

    Tran­si­tions and Jour­nal­ism­fund Europe запрашае далучыцца да семінару «Практычныя метады кіравання для трансгранічных журналісцкіх каманд».

    Фота: pexels.com

    Калі: 24 верасня 2024 года ў 16:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе.

    Дзе: анлайн, у Zoom.

    Воркшоп прызначаны не толькі для кіраўнікоў каманд, але і для ўсіх удзельнікаў міжнародных журналісцкіх праектаў, якія хочуць развіць неабходныя навыкі для кіравання і эфектыўнага ўкладу ў сумесную працу.

    Фокус семінара:

    • Лепшыя практыкі: даведаецеся пра правераныя стратэгіі эфектыўнага кіравання трансгранічнымі журналісцкімі праектамі.
    • Дынаміка каманды: атрымаеце ўяўленне пра асаблівасці працы з рознымі ўдзельнікамі ў вашай камандзе, у тым ліку з іх культурнымі адрозненнямі.
    • Рэальныя ўрокі: паслухаеце вопытных менеджэраў і тых, хто толькі пачынае працаваць, пра пераадольванне перашкод трансгранічнага супрацоўніцтва.

    Трэнеры:

    Ана Тудэла сузаснавальніца і кіраўніца праектаў на Datadista.com, журналістка з 20-гадовым досведам працы ў нацыянальных СМІ Іспаніі. Ана спецыялізуецца на журналісцкіх расследаваннях, якія кіруюцца дадзенымі. Супрацоўнічае з буйнымі выданнямі, такімі як El Econ­o­mista, Públi­co, El Español і Forbes. Лаўрэатка прэміі Cli­mate Jour­nal­ism Award 2023 (Еўрапейскі цэнтр журналістыкі) і прэміі Іспанскай асацыяцыі журналісцкіх расследаванняў у катэгорыі Data.

    Марзіа Мінорэ журналістка-фрылансерка з Італіі, працуе з сацыяльнымі і экалагічнымі праблемы, з тэмамі правоў чалавека, спалучаючы даследаванні дадзеных з гісторыямі людзей. Супрацоўнічае з такімі СМІ, як Inter­nazionale, Voxeu­rop, Altre­cono­mia, L’E­spres­so, Il Fat­to Quo­tid­i­ano і la Stam­pa.

    Рэгістрацыя тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці