• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Воркшоп па лічбавай бяспецы (27 сакавіка)

    Dig­i­tal Skills Coali­tion Belarus у партнёрстве з Беларускай нацыянальнай платформай Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (БНП)  запрашае на стратэгічны воркшоп, прысвечаны абмеркаванню штодзённых лічбавых пагроз і пошуку эфектыўных спосабаў іх нейтралізацыі.

    Фота: Lukas / pexels.com

    Калі: 27 сакавіка 2024 года, з 18:00 да 21:00.

    Дзе: Вільнюс, Літва. Месца правядзення будзе паведамлена пацверджаным удзельнікам. 

    Эксперты: Міхаіл Дарашэвіч і Мікалай Кванталіані — спецыялісты ў галіне лічбавай бяспекі.

    Гэта мерапрыемства для ўсіх, хто хоча не толькі пашырыць свае веды ў галіне цыфравай бяспекі, але і правесці час у атмасферы творчасці, дзе кожны зможа знайсці нешта новае для сябе. Удзельнікі змогуць атрымаць карысныя знаёмствы і падтрымку  ад аднадумцаў.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Акцэнты

    Як прыручыць нейрасеткі ў 2026 годзе: гід па сэрвісах і тэрмінах для журналістаў

    Ад тэкстаў і выяў да аўдыя і відэа — разбіраемся ў асноўных магчымасцях сучасных нейрасетак, ключавых паняццях і інструментах, якія ўжо сталі часткай штодзённай працы медыя, грамадскіх арганізацый і бізнесу.
    29.06.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.