• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Возьмем у аддзел рэкламы НН менеджара. Зона адказнасці: камунікацыя з буйнымі партнёрамі, продаж спецпраектаў

    Возьмем у аддзел рэкламы НН менеджара. Зона адказнасці: камунікацыя з буйнымі партнёрамі, продаж спецпраектаў

    Аддзел рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» займаецца продажам рэкламы самых розных медыйных фарматаў і развіццём новых формаў манетызацыі. 

    Нам патрэбны чалавек, гатовы сустракацца, размаўляць і дамаўляцца з вялікімі кліентамі.

    Якасці і ўменні, неабходныя для паспяховай працы:

    • камунікабельнасць,

    • ініцыятыўнасць,

    • уменне знаходзіць кампрамісы.

    Мы гарантуем: высокі заробак (аклад + працэнт), месца ў офісе ў цэнтры Мінска ля метро, магчымасць самарэалізацыі, падтрымку і дапамогу ў адаптацыі і нарошчванні кліенцкай базы, сяброўскі калектыў.

    Нам важна, каб новы чалавек, які прыйдзе ў нашу каманду, падзяляў каштоўнасці «Нашай Нівы» і ўяўляў, што нас вылучае на беларускім медыярынку. Таму перш чым адправіць рэзюмэ — зірніце наш медыя-кіт. Унутры вы адшукаеце ўсё самае неабходнае, што трэба ведаць пра нашы прадукты, аўдыторыю і рэкламныя кейсы.

    Дасылайце ваша рэзюмэ са звесткамі пра адукацыю, ранейшы працоўны досвед, навыкі і ўменні на nn@nn.by з пазнакай «Менеджар спецпраектаў». Выдатна, калі вы напішаце некалькі радкоў, чаму вы хочаце працаваць у НН, якая ў вас матывацыя. Таксама пакіньце спасылку на ваш профіль у сацсетцы, якой вы карыстаецеся найбольш актыўна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.