Выезд на зімовы семестр у Польшчу для студэнтаў (заяўкі – да 31 сакавіка)
11 лютага 2016
Даслана арганізатарамі
Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на зімовы семестр (кастрычнік 2016 - люты 2017).
Стыпендыя GFPS прапануе:
- 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
- магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
- магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
- апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
- удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
- стыпендыю памерам 1450 злотых;
- сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!
Неабходны набор дакументаў:
- запоўненую анкету (http://gfps.pl/attachments/article/17/formularz%20wnioskowy.pdf);
- матывацыйны ліст на польскай;
- план побыту ў Польшчы на польскай мове;
- даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;
- сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.
Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе.
Мы працягнулі прыём заявак да 31 сакавіка 2016!
Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«У 9‑м класе я атрымліваў больш, чым уся настаўніцкая». Хлопец з Оршы зарабляе на ютубе да 12 тысяч даляраў у месяц
08.01.2024
Рэпрэсіі супраць СМІ і пашырэнні «экстрэмісцкіх» спісаў: апублікаваны даклад ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
18.03.2024
12 пунктаў ад відэааблогера — пра тое, чаму ў Беларусі памерла здымка з паветра
27.11.2023
Памёр беларускі тэлевядоўца, былы гендырэктар БТ Аляксандр Дамарацкі
29.12.2023