Як ускалануць аўдыторыю гістарычнымі артыкуламі? Запрашаем у гэтыя выходныя на майстар-класы ў Маладзечне
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У гэтыя выхадныя, 6 і 7 ліпеня, Маладзечанская філія БАЖ запрашае на майстар-класы, дзе будуць вучыць, як зрабіць краязнаўчыя тэмы галоўнай фішкай медыя.
На сустрэчы сваім досведам супрацы са СМІ падзеляцца музейныя работнікі, удзельнікі пашуковага школьнага клуба, а Руслан Кулевіч з гродзенскага медыя Hrodna.life раскажа, як гістарычныя тэксты збіраюць поўныя залы і грошы.
Пісьменнік Уладзімір Садоўскі распавядзе, як можна стаць адным з найбольш аўтарытэтных краязнаўцаў і правядзе экскурсію па Маладзечне.
Для ўдзелу калі ласка, зарэгіструйцеся тут: https://forms.gle/
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў