• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Youtube ад А да Я: вясновы інтэнсіў ад IFAE (дэдлайн — 29 сакавіка)

    Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых IFAE запрашае на інтэнсіў «Youtube ад А да Я». Гэта курс для тых, хто хоча навучыцца ствараць відэаролікі і зарабляць на гэтым.

    Працягласць курса: 6 заняткаў па 1,5–2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў.

    Калі: з 4 красавіка па 16 траўня ў 19.00 па Мінску

    Дзе: анлайн на дыстанцыйнай навучальнай платформе.

    Запісацца на ўдзел у курсе можна да 29 сакавіка 2024 года.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Пасля сканчэння курса удзельнікі будуць ведаць:

    • што такое YouTube, яго магчымасці ды інструменты;
    • як знайсці там сваю нішу;
    • чаму варта ісці ў YouTube;
    • падводныя камяні беларускага YouTube;
    • як прасоўваць асабісты канал і дзе ўзяць першых 100 падпісантаў;
    • як працаваць з канкурэнтамі і пераймаць іх моцныя бакі;
    • як стварыць якасны кантэнт і як яго ацэньваць і паляпшаць у будучыні.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ

    Заняткі курса вядуць:

    Валера Руселік мэдыяактывіст, блогер з 25-гадовым журналісцкім стажам. Актыўна вядзе ўласныя YouTube- і ТыкТок-каналы. Працяглы час быў самым папулярным беларускамоўным YouTube-блогерам.

    Арцём Прыпісноў блогер, медыяэесперт, экс-галоўны рэдактар, вядучы і ідэйны натхняльнік медыяпраекта, які сабраў мільён праглядаў у першы месяц працы, 10 тысяч падпісчыкаў за два месяцы і ўвайшоў у топ‑5 беларускіх каналаў на YouTube за жнівень 2022 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.