• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кастуся Жукоўскага дзясяты раз за год аштрафавалі за супрацоўніцоўніцтва з «Белсатам»

    Суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Яўген Шаршнёў аштрафаваў журналіста Кастуся Жукоўскага на 30 базавых велічыняў (690 рублёў) паводле артыкула 22.9 КаАП – за сюжэт, паказаны 3 кастрычніка на тэлеканале "Белсат" пад назвай: "40 градусаў, пагрозы і вада з туалета. Працаўнікі гомельскага "Каштану" пра невыносныя ўмовы". Суд прыняў такое рашэнне нягледзячы на прадастаўленую даведку з "Белсата" пра тое, што Жукоўскі не з'яўляецца штатным супрацоўнікам тэлеканала.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/hato1129_u_sudze.jpg

    «Судзяць за праўду, якую не паказвае афіцыйнае тэлебачанне, — кажа Жукоўскі. Гэта ўжо дзясятае пакаранне сёлета фрылансеру. Агульная сума штрафаў перавысіла 9 тысяч рублёў.

    На мінулым тыдні Жукоўскага прымусова даставілі ў Чыгуначны РАУС, дзе склалі пратакол за выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканала. Пастанову на прымусовы прывад фрылансера падпісаў начальнік РАУС Ігар Цімашэнка на той падставе, што Жукоўскаму нібыта дасылалася SMS-паведамленне, але ў міліцыю ён не з’явіўся і не папярэдзіў пра неяўку.

    “Дзівосы дзеюцца ў нашай краіне, – кажа  Кастусь Жукоўскі. – Міліцыя выклікае праз SMS-кі, якія чамусьці не даходзяць да адрасата. Нейкая дзяўчына пад нікам “Яна” напісала мне ў расейскай сацыяльнай сетцы “Укантакце”, што ў снежні я мушу з’явіцца ў суд Добрушскага раёна. Рагачоўская міліцыя, у сваю чаргу, даслала ўчора эсэмэску, што чакае мяне ў аддзеле. Відаць, таксама за сюжэт на “Белсаце” – пра новую ўспышку свіной чумы, праўду пра якую ўлады хаваюць. Выглядае, незалежных журналістаў у рэгіёне баяцца больш, чым самой чумы”.

    Гомельскія міліцыянты сёлета склалі на Жукоўскага каля двух дзясяткаў пратаколаў за відэаздымкі, якія скарыстоўваў польскі спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”. Дзесяць разоў журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага штрафавалі за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі – агулам  сума штрафных санкцый перавысіла восем з паловай тысяч рублёў. Адзін са штрафаў, вынесены Жлобінскім раённым судом, быў адменены вышэйшай судовай інстанцыяй.

    Пад пераслед з боку міліцыі, пракуратуры, судоў сёлета ў Гомельскай вобласці патраплялі таксама журналісты-фрылансеры: Ларыса Шчыракова, Андрэй Толчын, Яўген Меркіс, Марына Драбышэўская, Сяргей Ляпін, Марыя Булавінская.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” настойвае на неправамернасці прыцягнення да адказнасці журналістаў па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Адказнасць па дадзеным артыкуле прадугледжана за незаконны выраб альбо распаўсюд прадукцыі СМІ. Паводле беларускага заканадаўства, выраб прадукцыі СМІ — кампетэнцыя выключна рэдакцыі, то бок юрыдычнай асобы, але не журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці