• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кастуся Жукоўскага зноў выклікаюць у суд за працу без акрэдытацыі

    Незалежнага журналіста выклікаюць у Жлобінскі раённы суд у сераду, 24 лютага. Жукоўскага вінавацяць у нібыта незаконным вырабе прадукцыі СМІ – працы без акрэдытацыі на тэлеканал “Белсат”.

    Кастуся Жукоўскага зноў выклікаюць у суд за працу без акрэдытацыі

    Як мяркуе журналіст, судзіць яго будуць адразу па дзвюх справах. Гэта вынікае з пратаколаў, якія журналіст атрымаў на мінулым тыдні са Жлобінскага РАУС.

    Жлобінская міліцыя мае прэтэнзіі да двух сюжэтаў пра рэгіён, якія выйшлі ў эфіры тэлеканала “Белсат” – пра паміраючую вёску і эканамічныя праблемы на прамысловым гіганце – Беларускім металургічным заводзе.

    Таксама на Жукоўскім “вісіць” аналагічны пратакол па артыкуле 22.9 КаАП, складзены Веткаўскім РАУС за відэаздымкі пра эканамічныя праблемы на ткацкай фабрыцы і масласырзаводзе.

    У лютым фрылансер ужо атрымліваў спагнанне за прафесійную дзейнасць: суд Буда-Кашалёўскага раёна пакараў яго штрафам у 40 базавых велічынь — 8 млн. 400 тыс. рублёў. У райцэнтры па просьбе мясцовых жыхароў журналіст здымаў відэа пра праблемы на масласырзаводзе, працаўнікоў якога адправілі ў адпачынак за свой кошт.

    14 студзеня Калінкавіцкі раённы суд аштрафаваў Кастуся Жукоўскага на 35 базавых велічыняў (7 мільёнаў 350 тысяч рублёў) за парушэнне артыкулу 22.9 КаАП.

    20 студзеня суд Кармянскага раёна таксама пакараў фрылансера штрафам на 30 базавых велічынь (6 мільёнаў 300 тысяч рублёў).

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці