• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кастусю Мардзвінцаву – штраф 20 базавых, Таццяне Севярынец – 25

    Яшчэ двое ўдзельнікаў віцебскай фотасесіі аштрафаваныя.

    Як перадае служба маніторынгу ГА «БАЖ», спачатку суддзя Алена Цыганкова збіралася правесці суд у закрытым рэжыме ў сваім кабінеце. Каб трапіць на слуханні, журналістам давялося звяртацца да старшыні суда: толькі пасля гэтага ў кабінет упусцілі 5 чалавек (па колькасці крэслаў).

    Суддзя не задаволіла хадайніцтва Мардзвінцава на ўдзел у працэсе перакладчыка.

    Яна высвятляла таксама, ці быў ва ўдзельнікаў фотасесіі дазвол на правядзенне групавых фотаздымкаў. 

    Кастусь Мардзвінцаў атрымаў штраф памерам 20 базавых велічынь, Таццяна Севярынец — 25.

    Такім чынам, ужо пяцёра ўдзельнікаў фотасесіі з сямі ідэнтыфікаваных міліцыяй атрымалі штрафы. Нагадаем, што 28 лістапада судзілі Змітра Казакевіча, Алену Сцяпанаву (20 базавых велічынь кожны) і Алену Шабуню — 18 базавых.

    У судзе 1 снежня высветлілася, што пратакол складзены ўжо і на жыхара Віцебска Пятра Берлінава — шараговага мінака, які далучыўся да фотасесіі. Суд над ім адбудзецца 3 снежня.

    На праваабаронцу Паўла Левінава пратакола пакуль няма — ён заявіў, што будзе заключаць дамову з абаронцам, і таму яго візіт у міліцыю да маёра Рыбакова перанесены», — паведмаляе Радыё «Свабода».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці