• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каза, воўк і міліцыянтка калядавалі ў Горадні ФОТЫ

    Група аматараў аднаўляе беларускую традыцыю калядавання ў Горадні. Але сёлета да звыклых персанажаў далучылася «супрацоўніца міліцыі» ў форме.

    «Штогод мы спрабуем нешта змяняць у сцэнары, бо нас запрашаюць прыкладна адныя і тыя ж людзі. Нашыя знаёмыя, якія ўжо ведаюць Каляды, ім ужо, можа, не так цікава. Таму трэба нешта змяняць, нейкія новыя загадкі прыдумваць, штосьці новае паказваць. Сёлета ў нас атрымалася новаўвядзенне – міліцыянтка. На апошняй рэпетыцыі нехта скінуў ролік, як робяцца сучасныя сацыяльна-побытавыя каляды. І там адзін з герояў быў гэты міліцыянт», – распавядае ўдзельніца калядавання Марыя Харэвіч, якая цягам шасці гадоў займаецца аднаўленнем традыцыі ў горадзе.

    http://belsat.eu/wp-content/uploads/2017/12/20171225_HOR_KALYADY_SAY_05.jpg

    Як распавядае дзяўчына, якой сёлета давялося іграць ролю следчага і браць адбіткі пальцаў, рэакцыя на новаўвядзенне была рознай. У першай хаце, людзі па-сапраўднаму напалохаліся, прыняўшы супрацоўніка ў форме за сапраўднага.

    http://belsat.eu/wp-content/uploads/2017/12/20171225_HOR_KALYADY_SAY_16.jpg

    http://belsat.eu/wp-content/uploads/2017/12/20171225_HOR_KALYADY_SAY_18.jpg

    «У мяне такое адчуванне было, што ў першай хаце мы крыху шакавалі людзей. Ну, канешне: «Добры вечар, гражданін. Хто хазяін кварціры?» І гэтая фуражка робіць уражанне. Але пры гэтым з’явілася думка, што ў беларусаў недзе на падсвядомым узроўні хаваецца, што мы ўвесь час можам быць пакараныя за тое, што робім штосьці не тое. Гэта былі такія Каляды з беларускім прысмакам, але не вядома, ці гэта добра было, таму што гэта нагадвае пра такую сумную рэчаіснасць беларусаў», – лічыць калядная міліцыянтка Марыя Харэвіч.

    У Горадні калядуюць ужо 30 гадоў

    http://belsat.eu/wp-content/uploads/2017/12/20171225_HOR_KALYADY_SAY_21.jpg

    Традыцыя калядавання ў горадзе без перапынку працягваецца ўжо трыццаць гадоў. Тыя, хто яе распачынаў, не могуць узгадаць дакладна: або ў 1986‑м, або ў 1987‑м клуб «Паходня» на чале з Міколам Тарандой першы раз ладзілі Каляды. Не было тады яшчэ мядзведзя і казы. Усё выглядала досыць сціпла. Моладзь недзе знайшла калядныя песні і проста спявала. Потым нехта знайшоў сцэнар і з гэтага ўсё пачалося. Цягам 30 гадоў удзельнікі і арганізатары змяняліся. Некаторы час хадзіў хор «Бацькаўшчына». Некалькі гадоў Калядамі займаўся Ігар Кузьмініч, але традыцыя не спынялася.

    «Мы канечне добра захаваліся. Штогод прыходзілі новыя людзі, а старыя сыходзілі. І так паціху склад аднаўляўся і так ішло ўсе 30 гадоў. У нас сёння пыталіся, як мы называемся, а мы ніяк не называемся. Пакуль што гэта такая малая групка людзей, якая ўвесь час гэта падтрымлівае і штогод нейкім цудам людзі далучаюцца і збіраюцца. Людзі самых розных прафесіяў. З намі да прыкладу супрацоўнік Velcom‑у, школы, прадавец з сувенірнай крамы, журналісты ёсць, бухгалтарка і т.д», – распавядае калядоўшчыца.

    Замест кітайскіх традыцый – свае

    http://belsat.eu/wp-content/uploads/2017/12/20171225_HOR_KALYADY_SAY_14.jpg

    Калядаванне – адзін з самых самабытных святочных звычаяў беларусаў, які паціху адыходзіць у нябыт, страціўшы свой першапачатковы сэнс. У дахрысціянскія часы, калядоўшчыкі былі ўвасабленнем істот двух сусветаў, або, як лічаць некаторыя навукоўцы, татэмных жывёлінаў. Калядоўшчыкаў нельга было пакрыўдзіць ці не пусціць у хату – гэта сурочыла дрэнны год і слабы ўраджай. Удзячнасць і пачастункі калядоўшчыкам былі абавязковымі.

    http://belsat.eu/wp-content/uploads/2017/12/20171225_HOR_KALYADY_SAY_07.jpg

    «Нашыя традыцыі губляюцца і гэта такі незвычайны сінтэз, таму што раней калядавалі толькі на вёсках, а тут мы прыносім Каляды ў горад. І бачна, што людзі не ўмеюць рэагаваць. Калі мы заходзілі ў кавярні, у адной нам адмовілі, у другой не надта ахвотна штосьці давалі. І некаторыя нават пыталіся: а што, трэба штосьці даваць? Шмат хто сядзеў у тэлефонах», – дзеліцца ўражаннямі адна з удзельніц калядавання.

    http://belsat.eu/wp-content/uploads/2017/12/20171225_HOR_KALYADY_SAY_04.jpg

    У любым выпадку, мех калядоўшчыкаў не застаўся пустым, што варожыць багаты і ўдалы год.

    «Усе мы, на жаль, ведаем, што наступны год – гэта год сабакі. Мы пераймаем нейкую кітайскую культуру, далёкую ад нас, дорым адзін аднаму сабачак ці там каляндарыкі з сабачкамі. А вось, каб хтосьці сказаў пра тое, што ў нас існавалі каза і мядзведзь, што менавіта каза – галоўны персанаж любога калядавання, сімвал дабрабыту, ураджайнасці, багацця на новы год – пра гэта ніхто цяпер не ўзгадае. І таму шкада, што мы сваё не шануем», – кажа Марыя Харэвіч.

    Наступнае калядаванне ў Горадні адбудзецца на праваслаўнае Раство 7 студзеня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці