• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    КДБ папоўніў свой “тэрарыстычны спіс” палітзняволеным журналістам Андрэем Пачобутам

    Камітэт дзяржбяспекі Беларусі абнавіў “пералік арганізацый і фізічных асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”. Цяпер там 922 чалавекі, сярод іх —  журналіст, адзін з лідэраў Саюза палякаў Беларусі Андрэй Пачобут.

    4 кастрычніка Камітэт дзяржбяспекі дадаў журналіста ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. 

    Вядомы журналіст ужо паўтара года знаходзіцца за кратамі, не так даўно яго этапавалі са следчай турмы №8 Жодзіна ў следчы ізалятар роднага Гродна. Як мяркуюць праваабаронцы, гэта азначае, што неўзабаве яго пачнуць судзіць.  

    На гэты момант Андрэй Пачобут праходзіць фігурантам двух крымінальных спраў — “заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь” (арт. 361 КК) і  “распальванне варожасці ці варажнечы” (арт. 130 КК). 

    Але няма гарантыі, што ў дадатак не нагрузяць і дадатковыя “злачынствы”. Прынамсі, той факт, што ягонае прозвішча аказалася ў спісе датычных да “тэрарыстычнай дзейнасці”, у сваякоў і паплечнікаў выклікае трывогу. 

    Нельга выключаць, што такім чынам рэжым помсціць вязню за “незгаворлівасць” – арыштаваным па так званай “справе палякаў” прапаноўвалася вызваленне наўзамен на пакаянне, аднак Андрэй Пачобут ад “здзелкі” катэгарычна адмовіўся.    

    Сваякі Андрэя Пачобута непакояцца, што за прамінулы час ён моцна схуднеў, бо мае сур’ёзныя праблемы са страўнікам і практычна нічога не есць.  

    Журналіста затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне, дома ўчынілі ператрус. Пасля гэтага перавезлі ў цэнтральны апарат Следчага камітэта ў Мінск, дзе адбыўся допыт. У выніку пакінулі пад вартай у СІЗА №1 у статусе падазраванага паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варажнечы па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму). 

    У абвінавачанні сцвярджаецца, што Андрэй Пачобут у медыях назваў “агрэсіяй” напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя таго, яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў польскім выданні Gaze­ta Wybor­cza пра беларускія пратэсты ў 2020 годзе і тэкст у Mag­a­zyn Pol­s­ki, прысвечаны аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне Анатолю Радзівоніку. 

    Неўзабаве пасля затрымання ўлады пачалі аказваць ціск на палітзняволенага журналіста, каб той напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі – маўляў, бальшыня “падзельнікаў па польскай справе” гэта ўжо зрабілі і цяпер у Польшчы ці пад хатнім арыштам. Але той адказаў адмовай.  

    У сярэдзіне жніўня Андрэй Пачобут пачаў знаёміцца са справай, чакаецца, што хутка яе перададуць у суд. Праваабаронцам стала вядома, што ўжо за кратамі яму выставілі абвінавачанне паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса (“заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы”).

    У сваю чаргу ўлады Польшчы запэўніваюць: афіцыйная Варшава ніколі не змірыцца з тым, што ў Беларусі з прадстаўнікамі польскай меншасці абыходзяцца як з “закладнікамі”.

    Чытайце яшчэ:

    Дмитрий Навоша: «Трибуна» будет переходить на беларусский язык

    В суд направлено уголовное дело по обвинению экс-журналиста Дмитрия Лукши

    Спявачка Paulinn: Не ведаю, як павернецца жыццё, таму трэба быць «універсальным салдатам»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці