• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік Гродзенскага БНФ падаў у суд на тэлерадыёкампанію “Гродна”

    Старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў падаў іскавую заяву аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі супраць тэлерадыёкампаніі “Гродна”.

    Падставай стаў прадэманстраваны 17 красавіка ў эфіры відэасюжэт “Маршем в никуда”. Пасля ён быў апублікаваны на афіцыйным канале Тэлерадыёкампаніі «Гродна» на сервісе Youtube. Пры вырабе гэтага фільма не былі пазначаныя аўтары і адказныя за выпуск асобы. На момант падачы іскавой заявы колькасць праглядаў на Youtube склала больш за 9 700 праглядаў.

    У заяве Вадзім Саранчукоў даводзіць, што распаўсюджаная ў гэтым відэафільме інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і зневажае яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

    У прыватнасці, заяўнік піша:

    «У фільме выкарыстоўваюцца кадры, якія нагадваюць аператыўную здымку сілавых органаў. З’яўленне гэтых кадраў у распараджэнні тэлерадыёкампаніі можа сведчыць пра ўцечку аператыўных матэрыялаў ад супрацоўнікаў МУС.

    Выкарыстанне ў эфіры кадраў схаванай здымкі мяне з’яўляецца грубым умяшальніцтвам у маё асабістае жыццё.

    Выкарыстанне ў эфіры кадраў, на якіх знаходзіцца мой непаўнагадовы сын, без атрымання згоды ягоных законных прадстаўнікоў з’яўляецца незаконным і можа пагражаць ягонай бяспецы.

    Выкарыстанне ў фільме выразаных з кантэксту кадраў з майго выступу, як кандыдата ў дэпутаты і накладанне іх на сучасныя падзеі стварае наўмысна сфальсіфікаваны вобраз і з’яўляецца абразай майго гонару.

    Беспадстаўнае і хлуслівае сцвярджэнне аўтараў гэтага відэаматэрыялу, што я нібыта фіктыўна займаюся рамесніцкай дзейнасцю, наносіць шкоду маёй дзелавой рэпутацыі і з’яўляецца недапушчальным».

    У межах падрыхтоўкі да справы  Вадзім Саранчукоў праз суд патрабуе ад тэлерадыёкампаніі «Гродна» прадставіць інфармацыю пра журналіста, які рыхтаваў спрэчны відэасюжэт “Маршем в никуда”.

    Палітык просіць суд прызнаць распаўсюджаныя ў відэасюжэце “Маршем в никуда” пра яго звесткі не адпавядаючымі рэчаіснасці і зневажальнымі і абавязаць тэлерадыёкампанію «Гродна» абвергнуць іх ў вечаровым эфіры на канале «Беларусь‑4».

    Справу старшыні гродзенскай рады Партыі БНФ будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Гродна. Тэрмін разгляду яшчэ не прызначаны, аднак Вадзім Саранчукоў спадзяецца, што гэта адбудзецца ў бліжэйшы месяц.

    Больш за месяц таму Вадзім Саранчукоў па гэтым пытанні звяртаўся ў пракуратуру Гродзенскай вобласці. Тэрмін адказу на скаргу ў абласную пракуратуру ўжо быў вычарпаны і актывіст не атрымаў адказу. Вадзім Саранчукоў спадзяецца, што праз суд ён атрымае адказ, хто з’яўляецца аўтарам матэрыялу і будзе рыхтаваць далейшыя справы аб абароне свайго гонару і годнасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці