• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ліквідавана выдавецтва «Кнігазбор», якое працавала 28 гадоў

    Выдавецтва «Кнігазбор» афіцыйна выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру. Пра гэта паведаміў кіраўнік выдавецтва Генадзь Вінярскі, піша  «Новы час».

    Пра выключэнне з Адзінага дзяржаўнага рэгістру (АДР) паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі. «Усё, і юрыдычна выдавецтва «Кнігазбор» няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 — 26.10.2023)», — напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

    Пра магчымую хуткую ліквідацыю выдавецтва Генадзь Вінярскі паведамляў яшчэ ў студзені 2023 года. У гэты час пасля доўгага пераследу выдавецтва пачаўся працэс яго ліквідацыі. У снежні 2022 года Міністэрства інфармацыі на месяц прыпыняла яго дзейнасць.

    «Кнігазбор» працаваў амаль 28 гадоў. Выдавецтва выпусціла каля 3 тысяч найменняў кніг, ладзіла прэзентацыі, сустрэчы з аўтарамі, выставы.

    У студзені 2021 года Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю забраў тэхніку і заблакаваў рахунак выдавецтва. Беларускія выдавецтвы падазравалі ва ўхіленні ад сплаты падаткаў. У чэрвені выдавецтва атрымала паведамленне пра магчымасць ізноў карыстацца банкаўскім рахункам.

    Год таму, у кастрычніку 2022 года, сетка дзяржаўных кнігарняў «Белкніга» разарвала дамовы з  «Кнігазборам», а таксама іншымі выдавецтвамі — «Янушкевіч» і «Галіяфы», якія друкуюць кнігі на беларускай мове.

    Чытайце яшчэ:

    Анджэй Пачобут застаецца без неабходных яму лекаў і знаходзіцца ў ізаляцыі

    «Я адрозніваю, дзе прапаганда, а дзе праўда. Тады мне варта паступаць на журфак БДУ?» На складанае пытанне адказвае Глафіра Жук

    «Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці