• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёў: супрацоўнікі міліцыі з дапамогай камунальнікаў працягваюць ціснуць на незалежнага журналіста

     

    13 лістапада ў кватэру, дзе жыве з сям’ёй галоўны рэдактар інтэрнэт-сайта “Наш Магілёў” Ігар Барысаў, спрабавалі патрапіць супрацоўнікі міліцыі і людзі, якія назвалі сябе прадстаўнікамі камунальных служб. Падставай назвалі небходнасць яе “сезоннага агляду”.

    Усяго ў кватэру журналіста хацелі патрапіць сем чалавек – два супрацоўнікі міліцыі, якія прад’явілі пасведчанні з прозвішчамі Сямёнаў і Сердзюкоў, і пяцёра камунальнікаў, з якіх назваў сябе толькі адзін чалавек – старшы майстар ТДА “Камунальнік” Буксанаў.

    У камунальнікаў было з сабой прадпісанне, у якім гаварылася, што сям’я Барысавых павінна забяспечыць ім доступ у кватэру. Аднак у паперы адсутнічалі пячаткі, быў подпіс толькі старшага майстра і не ўказваліся падставы для агляду кватэры.

    Сям’я журналіста адмовілася пусціць візітораў, бо не бачыць падстаў для правядзення агляду. Ніякіх парушэнняў Жыллёвага кодэкса сям’я журналіста не дапускала, Барысавы своечасова аплочваюць усе камунальныя плацяжы.

    Зараз Алена Барысава, якая сама мае юрыдычную адукацыю, рыхтуе скаргі ў ТДА “Камунальнік” і Следчы камітэт, бо ўпэўнена, што парушана канстытуцыйнае права на недатыкальнасць жылля.

    Па словах Ігара Барысава, да іншых жыхароў дома прадстаўнікі камунальных службаў разам з міліцыяй для правядзення “сезоннага агляду” не заходзілі. Журналіст лічыць, што на яго сям’ю аказваюць ціск праз яго журналісцкую і грамадска-палітычную дзейнасць.

    Ён не выключае, што нечаканы візіт супрацоўнікаў міліцыі і камунальнакаў з’яўляецца своеасаблівым працягам веснавых падзей з вобшукам у яго кватэры, і спробай прыцягнуць яго да адказнасці нібыта за паклёп на інтэрнэт-сайце “Наш Магілёў”. Пазней супрацоўнікі міліцыі спрабавалі абвінаваціць Барысава ў парушэнні Закона “Аб СМІ” і ў нібыта парушэнні беларускага заканадаўства пры атрыманні дапамогі з‑за мяжы на сваё выданне.

    Нагадаем, што раніцай 12 сакавіка 2015 г. на кватэру Ігара Барысава завіталі супрацоўнікі міліцыі. Яны прад’явілі пастанову аб правядзенні агляду памяшкання на падставе праверкі па арт. 188 ч. 2 КК РБ (паклёп). Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што Ігар Барысаў падазраецца ў паклёпе на дырэктара прадпрыемства “Стужка” Сяргея Пятрова ў артыкуле на сайце “Наш Магілёў”.

    Пасля сканчэння агляду міліцыянты забралі з кватэры для экспертызы тры камп’ютары, мадэм і нататнік.

    У той жа дзень “агляд” быў праведзены на кватэры, дзе месціцца Магілёўскі офіс Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Там забралі тры камп’ютары і мадэм. “Агляд” праводзілі тыя ж самыя супрацоўнікі міліцыі, што і ў кватэры Ігара Барысава.

    Праведзеная пазней праверка і лінгвістычная экспертыза не выявіла абразы і паклёпу ў адносінах Пятрова.

    29 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Магілёва адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах галоўнага рэдактара інтэрнэт-сайта і газеты “Наш Магілёў” Ігара Барысава. Супрацоўнікі міліцыі склалі на Ігара Барысава два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні  — за парушэнне Закона “Аб СМІ” (ч.2 арт.22.9 КаАП), а таксама за парушэнне парадку атрымання грашовай дапамогі з‑за мяжы на працу выдання (ч.2 арт.23.24 КаАП).

    Суддзя Дзяніс Кісігін спыніў разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах Ігара Барысава ў сувязі з сканчэннем тэрміну прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.

    Праваабаронцы паведамляюць пра ціск на рэдактара газеты «Наш Магілёў»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці