• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Як жа нам не хапае яго ў гэты жудасны час…» Памяці журналіста Васіля Мацкевіча

    11 красавіка 2020 года ў рэанімацыі Пінскай раённай бальніцы памёр журналіст сайта «Медиа-Полесье» Васіль Мацкевіч. Яму было 46 гадоў. «Як жа нам не хапае яго ў гэты жудасны час…» — гавораць калегі медыйшчыка.

    Васіль Мацкевіч

    Васіль Мацкевіч — вядомы ў Пінску журналіст і фатограф. Ён пакінуў гэты свет на ўзлёце кар’еры і жыцця.

    «Яго не пашкадаваў кавід, страшная хвароба, якая ў красавіку 2020 года прыйшла на Палессе. Васіль Мацкевіч узяўся падрыхтаваць для сайта матэрыял аб наяўнасці першасных прэпаратаў, якія абараняюць ад кавіду, у аптэках. У яго на першым месцы заўсёды была праца, чытачы, а не ён сам, — узгадваюць у рэдакцыі “Медиа-Полесье”. — Ён быў цалкам адданы прафесіі і заўсёды браў на сябе самыя значныя тэмы. Увечары 10 красавіка ён быў яшчэ на сувязі, а досвіткам 11 красавіка яго не стала… 

    Яго не любілі чыноўнікі за тое, што журналіст звяртаў іх увагу на праблемы і даваў ім грамадскі рэзананс. Да яго па дапамогу звярталіся зусім невядомыя людзі. Яны падыходзілі да яго на вуліцы, пісалі, званілі. І ён дапамагаў. Расказваў аб набалеўшым. У яго была цудоўная інтуіцыя…

     

    Здымак Васіля Мацкевіча з неапублікаванага фотарэпартажу

    На кажную падзею Васіль глядзеў з іншага ракурсу, не як усё. Ён знаходзіў разыначку ў звычайных рэчах. Яго шпацыр па пешаходцы ператварыўся ў фотарэпартаж з незвычайнымі героямі. Ён настолькі любіў Пінск, што прыкмячаў любую змену ў абліччы горада. Нязменнымі спадарожнікамі яго былі фотаапарат, кепка і заплечнік.

    Ён быў сапраўдным беларусам.І яскравым журналістам. Усе, хто цаніў словы Васіля Мацкевіча, і цяпер звяртаюцца да яго ў думках: “А што далей?”. І ён, як гэта было заўсёды, угаворвае: “Усё будзе добра!”»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці