• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Актуальныя парады па бяспецы журналістаў. Вынікі апытання сябраў БАЖ па тэме

    Некаторыя адказы сябраў ГА "БАЖ" на пытанні анкеты па бяспецы іх прафесійнай дзейнасці.

    У 2012 годзе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у рамках праграмы Міжнароднай федэрацыі журналістаў падрыхтавала дапаможнік па бяспецы журналістаў “У зоне рызыкі” .

    У ім разглядаліся практычныя, юрыдычныя і псіхалагічныя аспекты журналісцкай дзейнасці. Як сябе весці пры атрыманні пагроз,  пасягальніцтвах на асобу і маёмасць, затрыманнях, допытах, вобшуках, да каго звяртацца за дапамогай…

    Большасць парад засталіся актуальнымі па сёння. Але за амаль дзесяцігоддзе шмат што і змянілася. У першую чаргу — заканадаўства. Так, у 2014 і 2018 гадах у прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць СМІ, былі ўнесены сур’ёзныя дапаўненні, якія тычацца з найбольшага дзейнасці ў Інтэрнэце. З 2014 г. пачаўся судовы пераслед журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі медыямі, пры тым, што Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях зменаў у гэтай частцы не пацярпеў — у адрозненні ад практыкі яго прымянення. Быў “актуалізаваны” атрыкул 130 Крымінальнага кодэкса “Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці нянавісці» (узгадаем «справы Пальчыса» і  «рэгнумаўцаў”).

    Былі ўлічаныя гэтыя змены і падрыхтаваны практыкаарыентаваны дапаможнік па бяспецы журналістаў (дарэчы, ён можа быць карысным усім — тым больш, што сёння амаль кожны выступае “сам сабе журналістам” у сацыяльных сетках, форумах, пры каментаванні на сайтах). 

    Дапаможнік складаўся з улікам маніторынгу парушэння свабоды выказвання ў Беларусі, які праводзіць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, апытання журналістаў, а таксама анкетавання сябраў БАЖ. 

    Некаторыя адказы сябраў ГА «БАЖ» на пытанні анкеты па бяспецы іх прафесійнай дзейнасці (захаваная стылістыка, пунктуацыя аўтараў выказванняў)

    • Ці сутыкаліся Вы з небяспекай, якая была звязаная з Вашай прафесійнай дзейнасцю (пагрозы, пераслед, фізічны альбо маральны ціск)? Сцісла апішыце гэтыя выпадкі.

    Суды па зысках аб абароне гонару і годнасці і кампенсацыі маральнай шкоды. Вобшук, у выніку каторага былі забраныя кампутар і дакумэнты, нататкі і зацемкі (праз 3 месяцы вярнулі). “Гутаркі” з прадстаўнікамі сілавых струтур.

    Зняважлівыя артыкулы на “зліўных” сайтах.

    Пагрозы з боку супрацоўнікаў КДБ падчас ператрусаў у рэдакцыі, на якіх прысутнічаў журналіст. Супрацоўнікі міліцыі пагражаюць звычайна безадрасна — то бок проста намагаюцца запалохаць усіх прысутных. Супрацоўнікі КДБ выкарыстоўваюць больш вытанчаныя псіхалагічныя метады ціску, пагражаючы непрыемнасцямі не толькі персанальнага, але і сямейнага характару.

    Тэлефонныя званкі на асабістыя намары ад супрацоўнікаў спецслужб. Сачылі і праслухоўвалі таксама.

    Каментары з пагрозамі пасля з’яўлення на нашам сайце майго артыкула. Прыйшлося пісаць заяву ў міліцыю.

    “Праходы пад вартай” сілавікоў падчас акцый. Яшчэ “людзі ў цывільным” і ў форме вельмі любяць біць па руках і апаратуры, адчувальна і небяспечна штурхануць ды прасіпець матам. Колькі разоў заўважала за сабой слежку, найчасцей тэлефонную.

    Пагрозы суду ад “пакрыўджаных” герояў матэрыялаў. Тлумачэнні ў кабінеце раённага пракурора, папярэджанне ад Генпракуратуры.

    Перш за ўсё — маральны ціск. Некалькі гадоў таму мяне актыўна “запрашалі” на допыты з нагоды крымінальный справы, у якой я праходзіла як сведка.  Давялося прайсці праз допыты, у тым ліку і пад відэазапіс, вобшукі на працы і дома, канфіскацыю тэхнікі, якую вярнулі амаль праз два гады пасля гэтых падзей.

    Амаль на кожных здымках міліцыянты патрабуюць прад’явіць дакументы і акрэдытацыю (часам яшчэ і рэдакцыйнае заданне), а потым сысці з места здымак, перашкаджаюць працаваць.

    Наступ міліцыянтаў са шчытамі ў “намордніках” у Мінску.

    Забарона здымаць ад міліцыянтаў, ад чыноўнікаў, ад простай службы аховы. Фізічны ціск: затрыманні на акцыях, псаванне тэхнікі міліцыяй. Патрабаванне знішчыць здымкі.

    Пасля падрыхтоўкі размяшчэння мной інфармацыі на сайце пра “тэлефонны тэрарызм” у дачыненні да шэрагу журналістаў недзяржаўных СМІ на наступны ж дзень тое самае пачало адбывацца з маім асабістым тэлефонам — ананімныя нон-стоп тэлефанаванні з інтэрвалам 20 сек. Праблему ўдалося вырашыць тэхнічна, з дапамогай праграмы на тэлефоне. Але апарат быў часова заблакаваны. 

    Выклікі ў пракуратуру. Праслухоўванне мабільнага тэлефона. Розныя гадасці ў інтэрнеце, маўляў, адсочваем, і заадно як псіхалагічны ціск. Некалькі разоў капітальна  быў атакаваны кампутар, адзін раз прыйшлося памяняць жорсткі дыск.

    Допыт у МУС Мінгарвыканкама наконт публікацыі, якая датычылася арганізацыі руха, у які меліся увайсці прадстаўнікі сілавых структур. Званкі ад супрацоўнікаў КДБ і МУС з запрашэннем прыйсці і распавесці пра сваю працу, калегаў, адкуль у мяне віза…

    Маральны ціск з боку супрацоўнікаў КДБ: тэлефонные званкі, сустрэчы на вуліцы з мэтай паразмаўляць, выклікі ў КДБ на размову (не хадзіў, т.к. не высылалі павестку).

    Арышт.

     

    • Як Вы лічаце, чаму адбыўся кожны апісаны інцыдэнт?

    Дзейнасць СМІ, на якое я працавала, не было падкантралявана ніякім беларускім структурам. Думаю, што яны хацелі мець крыніцу інфармацыі (мяне), для кантролю, уплыву, ціску і пераследу ў далейшым.

    Бо ў людзей не стае ветлівасці і банальнага выхавання. Ці яны так нацкаваныя ўладай, кіраўніцтвам, што не ўмеюць інакш. Ці яны хаваюць за агрэссияй тое, што хацелі б скрыць, а таму становяцца агрэсіўнымі.

    Гэты ціск — метадалагічнае дзеянне сістэмы, а не пагроза канкрэтнага чалавека іншаму. Таму крыўдзіцца ці абурацца на гэтую машыну — няма сэнсу.

    З‑за “устаноўкі”, якую маюць  органы.

    Калі ты шмат працуеш і працуеш добра, то твая праца проста не можа быць незаўважнай. Акрамя таго, ёсць нейкія хвалі, калі улады праяўляюць цікаўнасць да працы журналістаў. Якім чынам яны выбіраюць людзей для ціску, не ведаю.

    Большасць нашых чыноўнікаў вельмі крыўдуецца, калі чуе крытычная заўвагі на свой адрас. Думаю, што ў любой другой краіне вышэйзгаданых інцындэнтаў магло ўвогуле не быць: спрэчныя пытанні можна і трэба вырашаць не толькі праз суды, мільённыя штрафы і вобшукі.

    Часцей за ўсё намагаліся пагражаць за ўжо апублікаваныя матэр’ялы. Думаю, людзі проста баяліся за свае пасады.

    Таму што мы жывем у грамадстве, якому ўсё да лямпачкі, якое лічыць, што такія інцыдэнты — норма.

    Я лічу, што ўсе інцыдэнты звязаныя з беспараканасцю сілавых структураў, безабароннасцю журналіста, як і любога грамадзяніна Беларусі.

    Адсутнасць у Беларусі афіцыйнага статуса ў журналіста-фрылансера.

     

    • Ці можна было пазбегнуць гэтага інцыдэнта, і што для гэтага трэба было рабіць (ці не рабіць)?

    На мой погляд інцыдэнтаў пазбегнуць было немагчыма, бо ад мяне ў дадзеных сітуацыях мала што залежала.

    Пазбегнуць можна было б, калі працаваць па прынцыпах дзяржаўных СМІ — “не чапай залішняга”

    Магчыма, я сама крыху не дапрацавала — кожны тэкст можна было напісаць па-іншаму, без зачэпак, даць на вычытку юрыстам, тысячу разоў пераправерыць, узважыць. Напэўна, некаторыя інцыдэнты можна было прадбачыць.

    Можна пазбегнуць размоваў з аховай рэжымных будынкаў, калі знаходзіцца каля іх з камерай літаральна некалькі хвілінаў.  Ахова з’яўляецца звычайна хвілінаў праз 5–10 пасля пачатку здымкаў. Калі б мы там доўга не затрымліваліся, то і не ведалі б пра гэтыя праблемы.

    Трэба большая прававая абазнанасць саміх журналістаў, што, праўда, не будзе мець поспеху без забеспячэння гэтых правоў дзяржворганамі.

    Пасля тлумачэння супрацоўнікам органаў, што кожны з нас выконвае сваю працу, іх прэтэнзіі звычайна сканчваюцца.

    Адзінае выйсце я бачу ў прававой адукацыі журналіста і салідарнасці сярод калегаў. Міліцынты і г.д. пабойваюцца чапаць прэсу, каб не было розгаласу.

     

    • Да каго Вы звярталіся па дапамогу (калі звярталіся) — і па якую: юрыдычную, псіхалагічную, сяброўскую?.. Ці атрымалі яе?

    Па юрыдычную дапамогу — да прадстаўнікоў БАЖ, за парадай — туды ж. Зразумела, да сваіх сяброў і да мамы.

    Да калегаў з мінскага офісу БАЖ, разумеючы што важнай часткай змагання за калегаў ёсць інфармаванне грамадскасці аб перашкодах у журналіскай працы і што важна занатоўваць усе выпадкі парушэнняў журналіскіх правоў юрыдычна-правільна, асабліва калі змаганне за свае правы вымагае звяртання ў розныя дзяржаўныя і судовыя інстанцыі.

    К главному редактору (после угроз в мой адрес). Тот обратился в милицию, меня вызвали, опросили. Человека, который угрожал, нашли, провели беседу. К супругу, который в этот период поддержал меня психологически, а также постарался скорректировать свой рабочий график, чтобы вечером встречать меня после работы.

    У БАЖ. Там працуюць прафесійныя юрысты, з якімі можна параіцца амаль па любым пытанні і атрымаць не толькі добрую параду, але і рэальную дапамогу. Напрыклад, калі ў мяне дома быў вобшук, мяне маральна сваёй прысутнасцю вельмі падрымаў прадстаўнік БАЖа, які кінуў усе свае справы і прыехаў да мяне. Ён як юрыст падчас вобшуку мог засяродзіць увагу на тых момантах, якія я проста палічыла б за дробязі.

    Па дапамогу звычайна не звяртаюся.

    Если угроза криминального характера, то нужно обращаться в правоохранительные органы.

    Да мясцовых адвакатаў.

    Па юрыдычную дапамогу звярталася да адмысловага аддзелу БАЖ. Псіхалагічная дапамога таксама спатрэбілася — сябры арганізацыі падказалі кантакт. Сяброўская падтрымка — вось без чаго рэабілітацыя немагчымая.

    Да праваабаронцаў. І ад “Вясны”, і ад БХК заўсёды атрымлівала адказы на пытанні, што мяне хвалявалі.

    Обычно обращаюсь за помощью к коллегам-журналистам: когда об этом узнает общественность, чаще всего вопрос снимается с повестки дня.

    Часцей за ўсё звярталася да сваіх калег і кіраўніцтва, бо канфлікты рэдка выходзілі за межы закона. Каб выйсці з сітуацыі, хапала парадаў старэйшых калег.

     

    • На Ваш погляд, хто з’яўляецца асноўнымі агрэсарамі для журналіста ў ягонай дзейнасці?

    Усе часткі дзяржаўнай машыны ў той ці іншай сітуацыі могуць быць выкарыстаныя супраць незалежных журналістаў у роўнай ступені — АМАП, падатковая, КДБ, ці ДФР.

    Перш за ўсё супрацоўнікі аховы парадку і “людзі ў цывільным”, супраць іх звычайна нават з корачкай нічога нельга зрабіць. Псіхалагічная ж агрэсія больш ідзе ад прадстаўнікоў улады. Яны могуць і за дзверы выставіць, і матам абкласці і наўздагон “запужаць” сваімі магчымасцямі.

    Чыноўнікі і грамадства ўцэлым, з якога, зрэшты, яны і выйшлі.

    Сталіністы. Іх нічым не проймеш.

    П’яныя, супрацоўнікі разнастайных спэцслужбаў і аховы а таксама сабакі.

    Асноўны агрэсар — чалавек ці група асобаў, якія не жадаюць, каб пэўная інфармацыя стала вядома масаваму чытачу. Мне падаецца, што тут цяжка вызначыць пэўную групоўку па прафесійнай ці іншай адзнаке.

    Спецслужбы альбо заангажаваныя імі невядомыя людзі. Для рэпарцёраў на вуліцах — міліцыя альбо заангажаваныя імі невядомыя людзі.  Неадекватные участники каких-либо мероприятий. Чиновники. Обозленные герои публикаций.

    Прадстаўнікі КДБ і іншых структур, якія не хочуць трапіць на здымкі і таму агрэсіўна ставяцца да чалавека з камерай.

     

    1. Хто з журналістаў (пол, узрост, спецыфіка працы), на Ваш погляд, працуе ў найбольш небяспечных умовах?

    Усе беларускія незалежныя журналісты пацуюць у небяспечных умовах. Пад большы ўдар трапляюць відэааператары, якія здымаюць акцыі пратэстаў, фотакраэспандэнты незалежных СМІ.

    Калі па полу, то жанчыны. Калі па ўзросту —  маладыя жанчыны. Калі па спэцыфіцы працы — журналісты ў “гарачых кропках”.

    Тыя, хто працуе з фота ды відэа. Аператары і журналісты “Белсату” у першую чаргу. І справа не толькі ў небяспецы, а ў спецыфікі працы наогул. Калі можна спакойна запісаць на дыктафон, нават сфатаграфаць, то прысутнасць камеры вызывае ў насельніцтва Беларусі часцей непрыязнь ці страх

    Па сітуацыі ў Беларусі магу сказаць, што гэта маладыя дзяўчаты

    Хлапцам цяжэй. Па адной гендэрнай лініі сутыкненне ідзе — “дамінантных самцоў” з нашага боку таксама шмат. Трэба нешта прыдумаць адпаведным СМІшным начальнікам.

    Мне падаецца, што амаль усе незалежныя журналісты, якія асвятляюць грамадска-палітычныя тэмы, якія працуюць непасрэдна на месцы (не офіс, не рэдакцыя, калі кампілюеш ці перапошчваеш іншыя працы) працуюць у небяспечных умовах. Асабліва маладыя журналісты. Магчыма, дзяўчынам складаней, бо беларускія міліцыянты не робяць розніцы — дзяўчына ці хлопец, а атрымаць па шыі хлопцу не так крыўднаJ. 

    Моладзь, жанчыны,тэлевізійшчыкі, тыя, хто не можа атрымаць акрэдытацыю.

    Те, кто так или иначе освещает тему криминала. Особенно если речь идет о расследованиях и раскрытии коррупционных криминальных схем.

    Фатографы, аператары, той хто здымае падзею. Часцей чапляюцца да маладых людзей, якія выглядаюць “зялёнымі” ды няўпэўненымі. Ці проста юнымі.

    Нашы каляжанкі — жанчынкі і дзяўчаты. Маладыя рызыкуюць больш, бо і паводзяць сябе  больш смела за іншых калегаў. Маючыя пры сабе бачную апаратуру і тэхнічныя прылады для працы — прафесійныя фотакамеры, відэакамеры, дыктафоны.

    Супрацоўнікі недзяржаўных СМІ, якія пішуць на вострыя тэмы. Асабліва хто займаецца журналісцкімі расследаваннямі. Там пагроза жыццю. Пагроза волі альбо здароўю — у “вулічных” рэпарцёраў. Пол і ўзрост — не маюць значэння.

     

    1. Якімі правіламі прафесійнай бяспекі карыстаецеся Вы сёння?

    Мы намагаемся перадаваць важную інфармацыю толькі па зачыненых каналах сувязі. Гэта не заўсёды магчыма, бо нашымі інфармацыйнымі партнэрамі з’яўляюцца людзі — эксперты, грамадскія дзеячы, простыя грамадзяне — якія не могуць даць нам сіметрычнай бяспекі ў працэсе камунікавання — таму гэта датычыцца ў асноўным камунікавання ўнутры каманды.

    Самымі, відаць, мінімальнымі — коратка гаварыць па тэлефоне і не пра ўсё адкрытым тэкстам; карыстацца абароненымі месенджэрамі; правяраць наяўнасць асабистых дакумантаў пры выхадзе на працу за межами офіса; інфармаваць супрацоўнікаў і блізкіх пра сваё месцазнаходжанне і пра развіццё падзей, якія пільнуюцца міліцыяй і іншымі сілавымі ведамствамі.

    Маю некалькі SOS-нумароў у мабільным. Ніколі не адкрываю дзверы, калі не чакаю канкрэтнага чалавека.

    У першую чаргу — праверыць інфармацыю з усіх крыніц.

    Падвышаць узровень камп’ютарнай пісьменнасці — валодаць хаця б элементарнымі правіламі камп’ютарнай бяспекі. Меньш размаўляць на тэлефоне.

    Не ісці на канфлікт з прадстаўнікамі “праваахоўных” органаў. Калі канфлікта немагчыма пазбегнуць — пастарацца злавіць момант, калі пара збягаць. Ведаць дасканала свае правы і пастарацца данесці, напрыклад, міліцыянту, што ты іх ведаеш. Ведаць, як, калі і з кім звязацца ў патрэбны момант. І г.д.

    Намагаюся быць юрыдычна граматнай, карыстацца этычнымі нормамі.        

    Всегда иметь при себе документы (удостоверение), ставить редакцию в известность о своих планах.

    Акрамя рэгулярных зменаў пароляў да скрыні электроннай пошты і іншых акаунтаў — ніякімі.

    Ня лезьці на ражон, калі не вымагаюць гэтага нейкія надзвычайныя абставіны.

    Практически любой разговор пишу на диктофон. 

    Не ўлазіць у сярэдзіну натоўпа, не быць між тымі, хто супрацьстаіць адзін аднаму, прадугледзіць шляхі адыходу.

    Не захоўваю інфармацыю на кампутары, не абмяркоўваю крытычныя і сакрэтныя пытаньні па тэлефоне, фіксую размовы з уладамі і ўсе тэлефонныя званкі ад МУС і КДБ на дыктафон, паведамляю блізкім пра магчымыя наступствы для бяспекі.

    Уваход у розныя праграмы толькі праз пароль кожны раз, сек’юрыці пры захаванні пэўных файлаў,выхад са свайго профілю пры адыходзе ад камп’ютара… Пазбяганне абмеркавання “важных” пытанняў пры ўключаным мабільным тэлефоне альбо ў памяшканні рэдакцыі. 

    Стараюся не падыходзіць блізка да прадстаўнікоў сілавых структур. Маю заўсёды з сабой дакуманты.

    Важныя электронныя носьбіты схаваныя ў бясьпечным месцы па-за межамі кватэры.

    Мая прафесійная бяспека — гэта пакуль найбольш пра аб’ектыўнасьць. Калі пішу матэрыял, адыходжу ад мерак “дэмакрат-недэмакрат”, “наш-нянаш”.

     

    • Ці маглі б Вы даць свае парады,якія б падвысілі бяспеку журналістаў?

    Быць больш пільнымі і ўважлівымі у канкрэтнай сітуацыі. Трымаць у галаве “гарачыя” тэлефоны — юрыстаў, праваабаронцаў, псіхолагаў, каб пры нагодзе тэрмінова звярнуцца па дапамогу.

    Ведаць свае правы і як паводзіць сябе ў небяспечнай сітуацыі. Асэнсоўваць рызыкі і ўласную псіхалагічную падрыхтоўку, калі едзеш на небяспечнае заданне (напрыклад, асвятленне акцыі). Разумець, што ты нічога не парушаеш, калі проста добра робіш сваю працу.

    У выпадку небяспекі здымаць здалёк і адразу адпраўляць фотаздымкі, мець дадатковыя флэшкі, падстрахоўваць адзін аднаго.

    Не «подставлять» источники информации. Не поддаваться на провокации и тем более самим никого не провоцировать. Если вам угрожают, не молчите: заявляйте в правоохранительные органы, сообщайте об этом коллегам. 

    Засвоіць тэхнічныя сродкі, якія могаць застрахаваць ад старонняга доступу да вашай інфармацыі.

    Не рызыкаваць без асаблівай патрэбы, аддзяляць працу ад грамадзянскай пазіцыі пры выкананні прафесійных абавязкаў. 

    Прававая інфармаванасць (сталыя курсы, бо інфармацыя забываецца), сход калегаў з абмеркаваннем праблемаў, электронная база, дзе была б інфармацыя пра магчымых агрэсараў, якія пагражалі журналістам (збіраць ад калегаў).

    Ставить в известность редакцию о своих рабочих планах; знать, к кому обратиться за юридической помощью, не присутствовать на опасных мероприятиях и не заниматься серьезными расследованиями в одиночестве.

    Не обсуждать важные вопросы по телефону. При любой попытке давления сообщать коллегам и общественности.

    Памятаць, што дробязей у нашай працы не бывае. З вялікай адказнасцю ставіцца да кожнага слова, да кожнай коскі ў тэксце. Варта пераправяраць інфармацыю — нават у тым выпадку, калі яна вісіць на усіх сайтах і здаецца праўдзівай. Не лянуйцеся і не саромцеся звяртацца за кансультацыяй да юрыстаў. Як кажуць, лепей няхай яны з вас пасмяюцца, чым потым вы паплачаце…

    Трэнінгі наконт паводзін ў месцах з бязлітаснымі інструктарамі, як на BBC.

    Насіць бэдж і камізэльку з цытатай з закона аб СМІ ці Канстытуцыі.

    Журналістам на маю думку варта ўвесь час памятаць, што яны — супольнасць. І развіваць усе пазначаныя ў заканадаўстве метады супрацьдзеяння незаконным крокам улады менавіта шляхам супольнага дзеяння. А бронекамізэлькі на аператарах падчас вулічных акцыў гэта канешне важна, але на маю думку — другасна. Калі мы будзем паасобку, на не абароніць ніякая бронекамізэлька. Калі КОЖНАЯ спроба націску на незалежнага журналіста будзе сустракацца з арганізаванай рэакцыяй усёй журналісцкай супольнасці — вось тады можна будзе спадзявацца, што нашая праца будзе больш бяспечнай нават ва ўмовах аўтарытарнай улады.

    Актуальныя парады па бяспецы ад юрыста і спецыяліста па бяспецы глядзіце ў наступных частках дапаможніка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Государственные политики в области регулирования медиа в новой Беларуси

    Белорусская ассоциация журналистов организует серию отчетов при поддержке Reporters Without Borders Sweden. Мы постараемся вкратце ознакомить читателя с состоянием информационной отрасли в современной Беларуси, эталонами права в области свободы информации и свободы слова, передовым опытом некоторых стран в регулировании медиасферы и своим видением того как следует развивать СМИ в новой Беларуси, ориентируясь на лучшие практики и достижения цивилизованных стран. Скачать PDF.
    12.02.2024

    Применение составов преступлений и правонарушений в области злоупотребления свободы выражения мнений

    20.02.2024
    Акцэнты

    Государственная пропаганда: как избежать ее в Новой Беларуси

    Белорусская ассоциация журналистов организует серию отчетов при поддержке Reporters Without Borders Sweden. В данном исследовании эксперты предлагают рассмотреть вопрос, как реформировать систему массовой коммуникации и что делать с существующими государственными СМИ. Скачать PDF.
    26.02.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці