• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыя затрымала жанчыну, якая зьняла відэа жорсткага затрыманьня ў менскім мэтро (ВІДЭА)

    Жыхарка Менску Людміла Сінюк, якая зьняла відэа жорсткага затрыманьня ў менскім мэтро, затрыманая за нецэнзурную лаянку, паведаміў Свабодзе ейны сябра. Міліцыянты ў форме забралі жанчыну з працы, цяпер яе абвінавачваюць у дробным хуліганстве, адвезьлі ў пастарунак на плошчы Леніна.

    «Проста прыйшлі і затрымалі. Сказалі, нібы нецэнзурная лаянка там на відэа, і за гэта яе забралі. Я толькі не разумею, як яны наогул вылічылі, што гэта яна здымала», — кажа Свабодзе сябра Людмілы.

    19-гадовага менчука, якога пасьля інцыдэнту з удзелам міліцыянтаў і ахоўнікаў мэтро затрымалі на станцыі «Кастрычніцкая», вызвалілі з‑пад варты, абавязаўшы яго зьяўляцца на выклік да сьледчага. Пабілі яго законна, тлумачыў міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Прэсавы сакратар МУС нахаміў блогеру Антону Матольку ў адказ на пытаньні аб інцыдэнце.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці