• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародная федэрацыя журналістаў заклікае СМІ адказна паведамляць пра каранавірус

    Міжнародная федэрацыя журналістаў (IFJ ) заклікала СМІ адказна інфармаваць людзей і пазбягаць стварэння неабгрунтаванай панікі, якая можа пагоршыць сітуацыю.

    IFJ мяркуе, што роля СМІ заключаецца ў прадастаўленні грамадзянам праверанай, дакладнай і фактычнай інфармацыі і пазбяганні сенсацый, якія  могуць прывесці да панікі і страху.

    «Ва ўмовах катастроф і эпідэмій Міжнародная Хартыя этычнай журналістыкі IFJ набывала вялікае значэнне. Прынцыпы, сабраныя ў гэтай Хартыі, з’яўляюцца найлепшым антыдотам супраць дэзінфармацыі, фальшывых навін і тэорый змовы, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных медыя. Як адзначаецца ў першым артыкуле Хартыі, «павага да фактаў і права грамадства на ісціну — гэта першы абавязак журналіста».

    Журналісты і СМІ павінны паведамляць пра факты, выкарыстоўваючы надзейныя навуковыя крыніцы, пазбягаючы здагадак. Варта пазбягаць слоў, якія могуць стварыць стан трывогі, што не адпавядае рэчаіснасці. Журналісты таксама павінны быць асабліва адчувальнымі да асабістай інфармацыі пацярпелых людзей», — гаворыцца ў адмысловым звароце Міжнароднай федэрацыі журналістаў.

    IFJ таксама заклікае дзяржаўныя органы і медустановы прадастаўляць своечасовую і празрыстую інфармацыю, каб журналісты мелі доступ да ўсіх дадзеных.

    IFJ аб’ядноўвае больш за 600 000 журналістаў з 146 краінаў. З 1997 года Беларуская асацыяцыя журналістаў — асацыяваны сябра Міжнароднай федэрацыі журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці