Моладзевая рэдакцыя часопіса “Абажур” запрашае калег на прэзентацыю навагодняга нумара
27 снежня 2015
Чакаем вас: 29 снежня, аўторак, кавярня “Верхні горад” (пл.Свабоды, 4), 18.00.
Сёлета ў верасні трое маладых хлапцоў і васьмёра дзяўчат-прыгажунь адгукнуліся на заклік Барыса Гарэцкага зрабіць моладзевы нумар БАЖаўскага часопіса “Абажур”.
Напэўна, большая частка чытачоў “Абажура” – людзі сярэдняга і сталага веку, якім цікавыя сур’ёзныя, глыбокія, магчыма, сацыяльна-палітычныя тэмы. Між тым, многія маладыя журналісты прызнаюцца, што наогул не трымалі часопіса ў руках.
Менавіта таму мы вырашылі зрабіць свой нумар лёгкім. Зразумелым і цікавым для нас, маладых. Зрабіць яго пра журналістыку.
Напярэдадні Новага года мы запрашаем калег на прэзентацыю навагодняга «Абажура».
Аўторак, 29 снежня, кавярня “Верхні горад”, 18.00
Каманда маладых аўтараў «Абажура»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Беларусі хочуць ліквідаваць фонд, які выпускаў часопіс «Дзеяслоў»
16.06.2024
Польскія СМІ: карэспандэнты «Белсату» не атрымліваюць рэгулярныя заробкі
03.09.2024
Блогер Руслан Ліннік не выйшаў з калоніі пасля адбыцця чатырохгадовага тэрміну
18.10.2024
Палітзняволены блогер Аляксандр Ігнацюк адбывае прысуд у Наваполацку
20.08.2024