• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На Аршаншчыне з’явілася першая газета, якая выдаецца ў вёсцы

    Яна так і называецца – "Стаўроўская газета". Ініцыятарам яе стварэння і рэдактарам стаў старэйшына вёскі Ігар Грышанаў.

    Першы нумар газеты, якая выдаецца на дабрачынныя ахвяраванні накладам 120 асобнікаў, выйшаў у жніўні гэтага года. Мяркуецца, што выданне будзе выходзіць раз на месяц. У яго ёсць уласны слоган: «У сэрцы многіх з вас, сябры, – свае Стаўры»…

    Паводле Ігара Грышанава, ідэя выдаваць газету пра жыццё вёскі паўстала з жадання людзей чытаць пра тое, што цікава менавіта ім – пра сябе і пра апошнія навіны. У газеце ёсць таксама забаўляльны блок, друкуецца каляндар народных святаў, народныя прыкметы, звязаныя зь сельскагаспадарчымі работамі і г.д. Вераснёўскі нумар выйдзе ў апошнія дні месяца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці