• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На «Белсаце» новая перадача «Тэрыторыя праўды» з вядучымі Яўгенам Кісялёвым і Святланай Калінкінай

    Міжнародныя дэбаты з удзелам дзясяткаў экспертаў з Беларусі, Грузіі, Літвы, Польшчы, Расеі ды Украіны цяпер на «Белсаце».

    Палітычныя прагнозы і эканамічныя дыягназы, аналіз палітыкі Расеі — якой яна будзе пасля выбараў і як паўплывае на суседнія краіны, то бок на нас, ды на ўвесь рэгіён.Сяргей Пеляса, рэдактар «Тэрыторыі праўды», Яўген Кісялёў, вядоўца праграмы

    Вядзе «Тэрыторыю праўды» дуэт славутых журналістаў. Расейскі тэлевядоўца Яўген Кісялеў, адзін са стваральнікаў НТВ, які цяпер працуе ва Украіне. На радзіме яму пагражае шматгадовае зняволенне. Разам з ім у студыі беларуская публіцыстка, вядоўца «Белсату» Святлана Калінкіна.

    Бяспека і ўзбраенне, эканоміка, палітыка, «Рускі мір» — тэмы чатырох сустрэчаў-дыскусій на «Тэрыторыі праўды» у студыі «Белсату».

    Праграма будзе выходзіць на расейскай мове — і разлічаная не толькі на беларускага гледача, але і на аўдыторыю краінаў Усходняга Партнэрства і Балтыі — суседзяў Беларусі ды Расеі.

    «Мы прапаноўваем нашым гледачам, не толькі ў Беларусі, альтэрнатыву расейскаму пункту гледжання на палітыку Крамля і даем прагноз на бліжэйшыя гады. Па-расейску нас зразумеюць і ў Грузіі і ў Літве. Гэта стратэгія «Белсату» – захаваць беларускую асноўнай мовай каналу, але адначасова ствараць 2–3 перадачы па-расейску каб выйсці на новую аўдыторыю. Нам трэба развівацца і гэтае развіццё ўжо дае эфекты. Мы дасягнулі шматсоттысячных праглядаў расейскамоўнага відэа на ютубе і пачалі супрацу з брытанскім медыягігантам BBC», — распавядае рэдактар «Тэрыторыі праўды» Сяргей Пеляса.

    Аўтар праекта — віцэ-дырэктар«Белсату» Аляксей Дзікавіцкі. Візуальнае афармленне праграмы зрабіў мастак, дызайнер Міхал Анемпадыстаў, гэта была яго апошняя пасмяротная праца.

    Паказ прэм’ернага выдання «Тэрыторыі праўды» запланаваны на 21-га лютага на тэлеканале«Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце belsat.eu

    Сачыць за навінамі і цікавосткамі спецпраекта можна ТУТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці