• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На глыбоцкага журналіста склалі чарговы пратакол за прафесійную дзейнасць

    Журналіст-фрылансер з Глыбокага Зміцер Лупач 8 лютага атрымаў позву ў Глыбоцкі РАУС. Яе  даслаў капітан міліцыі, старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Цырбан.

    Зміцер Лупач

    Гэты міліцыянт пастаянна пераследуе незалежнага журналіста: спачатку Цырбан патэлефанаваў Змітру зранку, каб ён з’явіўся ў РАУС, потым даслаў позву на Viber.

    У аддзяленні міліцыі Сяргей Цырбан склаў на Змітра Лупача пратакол. У ім міліцыянт зноў вінаваціць журналіста ў парушэнні артыкула 35 “Закона аб СМІ” (працы без акрэдытацыі) і прыцягвае да адказнасці паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

    Як кажа Зміцер Лупач, ён не ведае, Сяргей Цырбан пераследуе яго з уласнай ініцыятывы ці выконвае чыйсці загад зверху. Але перакананы, што пераслед незалежных журналістаў працягваецца і наўрадці скончыцца.

    “Наколькі я памятаю, паслабленняў ніякіх не было, толькі ўзмацняўся ціск на незалежных журналістаў. Праўда, трэба заўважыць, што ў 2016 годзе, калі кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка сказаў не пераследваць журналістаў, па нейкіх там сваіх інтарэсах, год гэта пратрывала. Але не ўсюды, напрыклад, у Гомелі і ў той час не перасталі прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці журналістаў-фрылансераў за прафесійную дзейнасць, – зазначае зміцер Лупач. – Таму спадзяванняў на змены да лепшага няма. Тым больш у хуткім часе нас чакаюць парламенцкія і прэзідэнцкія выбары”.

    Сёлета на Змітра Лупача быў складзены першы пратакол. На гэты раз падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці стаў сюжэт на спадарожнікавым тэлеканале “Белсат” пад назвай “На Віцебшчыне паставілі помнік камсамолу”.

    Летась незалежны журналіст па артыкуле 22.9 КаАП прыцягваўся да адказнасці дзевяць разоў. Агулам ён сплаціў штрафаў на суму 4 802 беларускія рублі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці