• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На мяжы затрымалі былога палітвязня і журналіста з Драгічына Сяргея Гардзіевіча

    Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрыманне адбылося 14 верасня ў памежным пункце пропуску «Брэст», калі Сяргей Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.

    Паводле папярэдніх звестак, у былога журналіста сайта «Першы рэгіён» на мяжы праверылі  мабільны тэлефон, а пасля затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Брэсце. Вядома, што рашэннем суда Гардзіевічу прызначана 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

    Верагодна, што Сяргея Гардзіевіча могуць вінаваціць паводле артыкула 19.11 КаАП – «за распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо якая прапагандуе такую дзейнасць». Іншых акалічнасцяў затрымання пакуль няма.

    Сяргей Гардзіевіч раней супрацоўнічаў з незалежным інтэрнэт-парталам «Першы рэгіён» і быў карэспандэнтам гэтага сайта ў Драгічыне.

    Нагадаем, 2 жніўня 2021 года суд Іванаўскага раёна прызнаў Сяргея Гардзіевіча вінаватым паводле трох крымінальных артыкулаў: у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 КК), у распаўсюдзе загадзя ілжывых і зневажальных іншых асоб звестак (паклёп), якія змяшчаюць абвінавачанне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (арт. 188 КК) і публічнай абразе «прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (ч. 1 арт. 368 КК).

    Журналіст у судзе сваю віну не прызнаў, але быў пакараны пазбаўленнем волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі палітвязнем.

    Было ўлічана, што пасля затрымання і да суда Сяргея Гардзіевіча некаторы час утрымлівалі пад хатнім арыштам. Большую частку пакарання журналіст адбываў у папраўчай калоніі № 17 у Шклове і выйшаў на волю напрыканцы кастрычніка 2022 года.

    Чытайце яшчэ:

    «У Грузіі пакуль нікога з незалежных журналістаў не пасадзілі, але, баюся, ключавое слова “пакуль”», — рэдактарка Sova.news Марта Ардашэлія

    У Літве перадалі ў суд справу юрыста Мантаса Данелюса

    «Как такое возможно, что за российским журналистом шпионят в Германии?» Реакция «Репортеров без границ» на инцидент с Галиной Тимченко

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці