• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Справаздача аб дзейнасці Камісіі па этыцы БАЖ у лютым-сакавіку 2019 года

    У лютым-сакавіку 2019 года Камісія па этыцы БАЖ разгледзела 4 заявы на парушэнне прафесійнай этыкі.

    1. Паўторная заява Т.Жарнасек Жарнасек з просьбай разгледзець яе зварот адносна артыкула “Иглы разума. Метадоновая терапия для лечения наркоманов: панацея или путь в никуда?”, апублікаванага ў газеце “Рэспубліка”.

    2. Заява Насты Лойка аб “мове варожасці” у артыкуле журналісткі Юліі Пранчаковай на партале holiday.by

    Паседжанне па гэтых справах адбылося 21 лютага 2019 года. Прынятыя наступныя рашэнні:

    1. Па заяве Т.Жарнасек Камісія нагадала, што першы зварот Т.Жарнасек быў разгледжаны на паседжанні Камісіі 01.08.2018 г. у прысутнасці заяўніцы і запрошаных ёю экспертаў. Камісія рэкамендавала, і заяўніца пагадзілася з тым, што рашэнне па заяве Т.Жарнасек адкладаецца да атрымання вынікаў звароту заяўніцы і яе прадстаўнікоў у “Рэспубліку” з прапановай аб апублікаванні адказу на артыкул.  Т.Жарнасек кантактавала з рэдакцыяй “Рэспублікі”, аднак чаканы артыкул не быў падрыхтаваны. На падставе невыканання ранейшай дамоўленасці ў паўторным разглядзе справы Т.Жарнасек адмоўлена.

    2. Па заяве Н.Лойкі вырашана, што яна падрыхтуе і дашле адпаведныя рэкамендацыі па праблеме “мовы варожасці”, а Камісія прапануе апублікаваць іх на сайце БАЖ. Такія рэкамендацыі дасланы (пратакол паседжання і рэкамендацыі у дадатках).

    3. Заява Б.Цітовіча ад 19 лютага 2019 г. са скаргай на газету “Народная Воля” і Міхася Скоблу за артыкул “Скралі …паравоз”, надрукаваны 15 лютага 2019 г.

    У выніку дыстанцыйнага абмеркавання і ліставання з галоўным рэдактарам “Народнай Волі” сп. Сярэдзічам і сп. Скоблам прызнана, што ў артыкуле “Скралі …паравоз” (НВ,15 лютага 2019 г.) дапушчаны шэраг парушэнняў стандартаў прафесійнай этыкі, і вырашана вярнуцца да тэмы з мэтай больш глыбокага вывучэння ўсіх абставінаў канфлікта, падрыхтоўкі і публікацыі аб’ектыўнага матэрыяла. Са згоды сп. Цытовіча разгляд ягонай скаргі быў прыпынены. У выніку газеты і Міхась Скобла вярнуліся да тэмы і надрукавалі артыкул “Сага пра паравоз”, у каторым выпраўлены асноўныя парушэнні прфесійнай этыкі.

    У артыкуле згадваюцца Камісія па этыцы БАЖ і маё прозвішча як яе старшыні. Так, сапраўды я тройчы наведваў рэдакцыю, бо Камісія атрымала скаргу Барыса Цітовіча на артыкул “Скралі …паравоз” і цэлы стос дакументаў, з якіх вынікалі іншыя матывы дзеянняў кіраўніцтва фонда “Крокі”, на паверхню павылазіў шэраг фактычных памылак, недакладнасцей і неабгрунтаваных публічных абвінавачванняў. Асабліва ў здзейсненым злачынстве — крадзяжы чужой маёмасці. Між тым, “Ніхто неможа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не будзе ў прадугледжаным законам парадку даказана і ўстаноўлена прыгаворам суда, які ўступіў у законную сіл…” (артыкул 26 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). Карацей, не справа газеты, увогуле СМІ, выносіць абвінаваўчыя выракі, што, зразумела, не перашкаджае аргументавана спрачацца з рашэннямі судоў і праваахоўчых органаў. Але суда ў дадзеным выпадку не было, а РАУС адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Канешне, можна было б разгледзець сітуацыю на паседжанні Камісіі і вынесці свой вердыкт. Але навошта, калі ёсць магчымасць выправіць памылкі без вердыктаў. Камісія — не товарищеский суд часоў СССР, і ўвогуле не суд. Галоўны сэнс яе дзейнасці, як я разумею,  — дапамагаць у выпрацоўцы  і прытрымліванні стандартаў прафесійнай этыкі. Не скажу, што перамовы былі лёгкімі. Але да гонару аўтара артыкула Міхася Скоблы і галоўнага рэдактара “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча яны прыслухаліся да маіх аргументаў, аргументаў, выказаных сябрамі Камісіі падчас дыстанцыйнага абмеркавання. І вырашылі вярнуцца да тэмы.

    На маю думку, гэта годны прыклад прафесійных паводзінаў, каторыадпавядае патрабаванню Дэкларацыі прафесійнай этыкі БАЖ “ІМКНУЦЦА да максімальнай дакладнасці інфармацыі, глыбіні і праўдзівасці аргументаў падчас выказвання сваіх поглядаў, пазіцый і меркаванняў. ПРЫЗНАВАЦЬ адкрыта і сумленна ўласныя памылкі”.

    4. Скарга Ю.Насачова ад 5 сакавіка 2019 г. на рэдакцыйны каментар да інтэрв’ю “Вышлют – не вышлют?”, надрукаванае ў “Народнай Волі” 5 сакавіка 2019 г. На паседжанні Камісіі 29 сакавіка 2019 г. у прысутнасці сяброў Камісіі Сяргей Ваганава, Валеры Карбалевіча, Зміцера Падбярэзскага, Зміцера Панкаўца, з улікам меркаванняў Анатоля Гатоўчыца, Таццяны Мельнічук і Таццяны Рэвяка, у прысунасці заяўніка Юрыя Насачова адбылося абмеркаванне ягонай заявы. У выніку заяўнік адклікаў скаргу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці