• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кропкі сувязі: на Медыякэмпе зладзілі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі

    Каля 30 беларускіх журналістаў і журналістак сустрэліся пад Вільняй на Медыякэмпе «Кропкі сувязі», каб не толькі абмеркаваць надзённыя праблемы і набыць новыя веды, але і згадаць пра тых калег, якія сёння ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі ў Беларусі за сваю прафесійную дзейнасць.

    калажы, медыя кэмп, акцыя

    МедыяКэмп-2026. Фота: БАЖ

    Тры дзясяткі медыйшчыкаў сабраліся на Медыякэмпе пад Вільняй, каб на дзень выйсці з працоўнай руціны, абмеркаваць актуальныя праблемы незалежнай журналістыкі і паразмаўляць пра тое, як медыя могуць працаваць і развівацца ва ўмовах эміграцыі.

    Адной з важных частак сустрэчы стала акцыя ў падтрымку беларускіх журналістаў і медыйных работнікаў, якія на сёння знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. Удзельнікі кэмпу згадалі палітвязняў-калег і стварылі для іх калажы і паштоўкі.

    Творчую частку праводзілі пад куратарствам вядомай беларускай фатографкі. Удзельнікі працавалі з фотаздымкамі, выявамі і іншымі матэрыяламі, спрабуючы ператварыць паштоўкі ў асабістыя пасланні для падтрымкі тых, хто сёння пазбаўлены волі.

    Паштоўкі пакуль нельга проста адправіць  адрасатам. Таму арганізатары разглядаюць магчымасць зрабіць з іх выставу — каб паказаць публічна, што за кратамі застаюцца не абстрактныя прозвішчы са спісаў, а канкрэтныя людзі, калегі і сябры, пра якіх памятаюць.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці inter­comm@baj.media.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Кропкі сувязі: на Медыякэмпе зладзілі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі

    Каля 30 беларускіх журналістаў і журналістак сустрэліся пад Вільняй на Медыякэмпе «Кропкі сувязі», каб не толькі абмеркаваць надзённыя праблемы і набыць новыя веды, але і згадаць пра тых калег, якія сёння ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі ў Беларусі за сваю прафесійную дзейнасць. Тры дзясяткі медыйшчыкаў сабраліся на Медыякэмпе пад Вільняй, каб на дзень выйсці з […]
    24.08.2026
    Акцэнты

    На фэсце «Тутака» нагадалі пра палітзняволеных беларускіх журналістаў

    На фэсце «Тутака» адбылася акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам Ігарам Ільяшом, які 18 ліпеня сустрэў свой Дзень нараджэння за кратамі, і іншымі зняволенымі журналістамі і журналісткамі ў Беларусі.
    19.07.2026
    Акцэнты

    Медыякэмп’2026. Фотагалерэя

    Беларускія журналісты зноў сабраліся разам пад Вільняй на Медыякэмп «Кропкі сувязі», які адрадзіў даўнюю традыцыю нефармальных сустрэч сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў. Для супольнасці, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі, гэты дзень стаў магчымасцю не толькі выйсці з руціны, але і праявіць сапраўдную салідарнасць з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі. Рэпартаж пра Медыякэмп чытайце ў нашым […]
    26.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.