Навіны
«Ватыкан праігнараваў свайго шчырага верніка Ігара Лосіка». «Хрысціянская візія» не атрымала адказу на зварот да Папы Рымскага
Высланы ў Польшчу беларускі актывіст змог легальна вярнуцца ва Украіну
Высланы ў Польшчу беларускі актывіст Валянцін Цішко змог легальна вярнуцца ва Украіну. Фонд "Вільна Білорусь", які яму дапамог у гэтым, назваў дэпартацыю памылковай. "Цяпер працуем над пытаннем яго легалізацыі", спасылаецца на @belaruscentrlviv "Еўрарадыё".
У спіс забароненай інфармацыйнай прадукцыі ўлады пачалі дадаваць электронны самвыдат
Міністэрства інфармацыі абнавіла свой «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» коштам асобных PDF-версій электронных выданняў з тэлеграм-суполкі ByProsvet.
Прызначана дата разгляду апеляцыі па справе журналіста Дзмітрыя Семчанкі
У Вярхоўным судзе 23 траўня разгледзяць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксей Рыбакоў, піша ПЦ "Вясна".
Праваабаронцы запускаюць акцыю «Напішы адвакату!»
Зноў у ШІЗА? Дзяніс Івашын не выйшаў на запланаваную сувязь з роднымі
Сваякі гарадзенскага журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына паведамілі праваабаронцам, што ён не патэлефанаваў ім 15-га траўня, хоць меўся, паводле графіку званкоў свайго атраду.
Вядучы Яўген Перлін ажаніўся
Дзень палітвязняў Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?
На «ліквідаванага» выдаўца Змітра Коласа павесілі судовыя выдаткі за працэс, ініцыяваны Мінінфармам
Незалежнага выдаўца Змітра Коласа абавязалі пакрыць затраты, якія панесла Міністэрства інфармацыі падчас працэдуры ліквідацыі прыватнага бізнесу. Эканамічны суд Мінска на падставе позвы ведамства ануляваў пасведчанне аб рэгістрацыі прадпрымальніка і абавязаў яго сплаціць амаль 800 рублёў судовых выдаткаў.
Палітвязня Рыгора Кастусёва змясцілі на абследаванне ў ведамасную лякарню
Для «палітычных», сілавікоў і чыноўнікаў абмежавалі выезд з Беларусі
Вядоўца Гомельскага тэлебачання пахвалілася граматай ад КДБ і МУС. Напярэдадні міліцыя затрымала яе калег
Вядоўца Гомельскага тэлебачання Ганна Плахатнюк выклала ў Інстаграм граматы. І хоць інфармацыя на іх часткова замазаная, можна разабраць, што прапагандыстку ўганаравалі Гомельскае ўпраўленне КДБ, а таксама ўпраўленне МУС Гомельскага аблвыканкаму «за ўзаемадзеянне», піша "Флагшток".
У Гомелі 15-суткавым арыштам пакаралі супрацоўніцу Тэлерадыёкампаніі «Гомель»
«Я здольная перажыць амаль усё». Два з паловай гады ад моманту арышту Кацярыны Андрэевай
30 месяцаў альбо 911 знаходзіцца ў няволі тэлежурналістка Кацярына Андрэева. У лісце на волю яна напісала пра тое, што дазваляе «трымацца на плыву» ва ўмовах надвычай жорсткага прэсінгу.
Министерство обороны закупает оборудование «от утечек информации» почти на 900 тысяч долларов
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.