Навіны
Рашэннем суда знішчылі 25 кніг журналіста Дзяніса Івашына. Якія?
Выйшла новае відэа Пасольства Германіі ў Мінску. Гэтым разам — на тэму свабоды прэсы
Як свабода прэсы ўсталявалася ў Германіі? У чым важнасць ролі незалежных СМІ і іх работнікаў для дэмакратычнага грамадства? І як канфлікт паміж рэдакцыяй часопіса і дзяржаўнай уладай у 1960-х стаў новым стымулам для развіцця дэмакратыі ў Германіі? Доктар навук Свабоднага універсітэта Берліна Ганна Літвіненка у новым відэа праекта «Пункт гледжання. Слова экспертам з Германіі» Пасольства Германіі ў Мінску дае адказы на гэтыя пытанні.
Адрэагавалі на скаргі чыноўнікаў? «Рудабельскую паказуху» тэлефоннага пранкера Павука абвясцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»
«Ватыкан праігнараваў свайго шчырага верніка Ігара Лосіка». «Хрысціянская візія» не атрымала адказу на зварот да Папы Рымскага
20 траўня за кратамі свой 31-ы дзень нараджэння адзначыць палітвязень Ігар Лосік. Беларускія ўлады ў аднаасобным парадку вырашылі, што гэта мусіць адбывацца 15 разоў запар — менавіта такі тэрмін прысудзілі фрылансеру «Радыё Свабода» за прафесійную дзейнасць. Не зможа павіншаваць імянінніка і жонка Дар’я: самаахвярная адданасць мужу каштавала ёй двух гадоў зняволення.
Высланы ў Польшчу беларускі актывіст змог легальна вярнуцца ва Украіну
У спіс забароненай інфармацыйнай прадукцыі ўлады пачалі дадаваць электронны самвыдат
Прызначана дата разгляду апеляцыі па справе журналіста Дзмітрыя Семчанкі
У Вярхоўным судзе 23 траўня разгледзяць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксей Рыбакоў, піша ПЦ "Вясна".
Праваабаронцы запускаюць акцыю «Напішы адвакату!»
Зноў у ШІЗА? Дзяніс Івашын не выйшаў на запланаваную сувязь з роднымі
Сваякі гарадзенскага журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына паведамілі праваабаронцам, што ён не патэлефанаваў ім 15-га траўня, хоць меўся, паводле графіку званкоў свайго атраду.
Вядучы Яўген Перлін ажаніўся
Дзень палітвязняў Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?
Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі пройдуць у розных краінах і гарадах.
Беларуская асацыяцыя журналістаў далучаецца да мерапрыемстваў!
На «ліквідаванага» выдаўца Змітра Коласа павесілі судовыя выдаткі за працэс, ініцыяваны Мінінфармам
Незалежнага выдаўца Змітра Коласа абавязалі пакрыць затраты, якія панесла Міністэрства інфармацыі падчас працэдуры ліквідацыі прыватнага бізнесу. Эканамічны суд Мінска на падставе позвы ведамства ануляваў пасведчанне аб рэгістрацыі прадпрымальніка і абавязаў яго сплаціць амаль 800 рублёў судовых выдаткаў.
Палітвязня Рыгора Кастусёва змясцілі на абследаванне ў ведамасную лякарню
Для «палітычных», сілавікоў і чыноўнікаў абмежавалі выезд з Беларусі
Вядоўца Гомельскага тэлебачання пахвалілася граматай ад КДБ і МУС. Напярэдадні міліцыя затрымала яе калег
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.