Назіральнікам сарвалі выступ перад прэсай аб выніках выбараў
Ахова менскага заводу «Гарызонт» не дала праваабаронцам, якія назіралі за выбарамі, правесьці прэсавую канфэрэнцыю аб выніках кампаніі.
Імпрэзу плянавалі на 11‑ю гадзіну ў памяшканьні, якое арандуе менскі «Прэс-клюб» у адміністрацыйным будынку аб’яднаньня «Гарызонт».
Але ахова будынку запатрабавала ад арганізатараў сьпіс удзельнікаў і журналістаў, хоць папярэдне такія ўмовы не выстаўлялі. У выніку ніхто зь іх ня змог патрапіць у будынак.
Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі заявіў Свабодзе, што праваабаронцы правядуць сустрэчу з прэсай пазьней у іншым памяшканьні: «Пойдзем у ПЭН-цэнтар».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў