• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пакуль Павел Дабравольскі здымаў пабоі, на калег журналіста выклікалі міліцыю

    Журналіст парталу TUT.BY Павел Дабравольскі звярнуўся ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску, каб зафіксаваць наступствы ўчорашняга збіцця супрацоўнікамі міліцыі.

    Фота Кацярыны Андрэевай з месца падзеяў

    Разам з карэспандэнтам ва ўпраўленне прыехалі незалежныя журналісты Кацярына Андрэева і Андрэй Рабчык. Пры з’яўленні журналістаў супрацоўнікі ўстановы выклікалі міліцыянтаў, якія прыехалі праз лічаныя хвіліны. Міліцыянты забаранілі журналістам рабіць здымкі і ўвесь час знаходжання пільнавалі іх у памяшканні ўпраўлення.

    Прыкладна праз гадзіну Паўлу ўдалося афіцыйна зарэгістраваць пашкоджанні.

    – Са Следчага камітэта мне так ніхто і не патэлефанаваў, таму я разам калегамі паехаў сёння ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, прайшоў агляд і зафіксаваў пашкоджанні. Мне паведамілі, што вынік агляду будзе гатовы праз 2–3 дні. Яго я таксама збіраюся перадаць у Следчы камітэт, куды раней звярнуўся з заявай аб прыцягненні супрацоўнікаў міліцыі да адказнасці, – расказаў Дабравольскі прэс-службе ГА “БАЖ”

    Пасля выхаду з упраўлення калегам удалося без перашкодаў пагутарыць з Паўлам, пасля чаго ўсе журналісты з’ехалі.

     

    Збіццё Паўла Дабравольскага: ГА “БАЖ” патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу

    Павал Дабравольскі: з «Турызму і адпачынку» — на Данбас, з Данбасу — пад кулакі менскага АМАПу

    Міліцыя: «Дабравольскі прабраўся ў службовае памяшканне і працягваў супрацьпраўныя дзеянні»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці