• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палякі сабралі $5.200 на штрафы для журналістаў «Белсату»

    Дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы ініцыявала ў Польшчы збор сродкаў на сплату штрафаў для журналістаў тэлеканалу. Ад паловы сакавіка іх асудзілі да штрафаў агульнай сумай — больш за 11 тысяч рублёў.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/index1_1.jpg

    Прысуджаныя штрафы значна перавысілі сродкі, якія кіраўніцтва каналу прызначыла на гэтыя мэты, і магчымасьці беларускіх арганізацыяй, якія займаліся дапамогай аштрафаваным журналістам.

    «У 13 выпадках іх асудзілі за працу без акрэдытацыі, у двух за, нібыта, «лаянку ў публічным месцы. Калі палякі змагаліся за свабоду, ім таксама дапамагалі» — напісала Агнешка Рамашэўска-Гузы ў сваім Фэйсбуку і зьвярнулася да палякаў з заклікам дапамагчы супрацоўнікам каналу аплаціць штрафы.

    За тыдзень на адмысловы рахунак, які прадставіла каналу Асацыяцыя польскіх журналістаў, палякі перавялі амаль 5 200 даляраў.

    «З публікацый у некаторых польскіх СМІ можа скласьціся ўражаньне, што сытуацыя ў Беларусі моцна зьмянілася. Неабходнасьць гэтага збору сьведчыць пра адваротнае» — гаворыць прадстаўнік кіраўніцтва каналу Аляксей Дзікавіцкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці