• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памерла журналістка «Ганцавіцкага часу» Святлана Малышка

    Карэспандэнт незалежнага інтэрнэт-выдання «Ганцавіцкі час» раптоўна пайшла з жыцця 17 верасня 2023 года. Сёлета Святлана Малышка збіралася адзначаць сваё 45-годдзе…

    У газеце «Ганцавіцкі час» яна пачала працаваць з 2003 года і ўжо падчас працы завочна скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Як узгадваюць калегі, Святлана Малышка з гонарам распавядала ў рэдакцыі, што выкладчыкі здзіўляліся прафесійнаму ўзроўню выдання ў невялікім раённым цэнтры ў Брэсцкай вобласці, калі знаёміліся з друкаванымі нумарамі.

    «Дабрыня, сціпласць і спакойны характар дазвалялі Святлане лёгка знаходзіць кантакт з героямі публікацый. Але яе журналісцкая прынцыповасць, калі справа тычылася нейкіх праблемных артыкулаў, былі вартыя павагі і часам здзіўлення. Асабліва, калі з просьбай падняць тэму ў газеце звярталіся людзі, каб дамагчыся справядлівасці і адстаяць свае правы», — кажуць калегі з «Ганцавіцкага часу».

    Сёлета напрыканцы жніўня Святлана Малышка падрыхтавала серыю матэрыялаў пра тое, як у Ганцавічах рыхтаваліся да абласных «Дажынак». Адна з публікацый, тычылася рэакцыі людзей на спілаваныя ў горадзе дрэвы.

    Як высветлілася, артыкулам абурыліся мясцовыя ўлады, і неўзабаве аўтара выклікалі ў міліцыю «пагутарыць». Калегі мяркуюць, што гэтая «размова» і гутаркі з кіраўніцтвам мясцовага райвыканкама вельмі моцна адбіліся на стане здароўя Святланы Малышка.

    Яна зведала сапраўдны стрэс, хоць старалася не паказваць сваё хваляванне, трымала ў сабе. Праз пару тыдняў карэспандэнтка «Ганцавіцкага часу» трапіла ў шпіталь, дзе лекары, на жаль, не змаглі выратаваць яе жыццё…

    У Святланы засталіся няпоўнагадовыя сын і дачка.

     

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім Святланы. Смуткуем разам з вамі.

    Чытайце яшчэ:

    «У Грузіі пакуль нікога з незалежных журналістаў не пасадзілі, але, баюся, ключавое слова “пакуль”», — рэдактарка Sova.news Марта Ардашэлія

    У Літве перадалі ў суд справу юрыста Мантаса Данелюса

    «Как такое возможно, что за российским журналистом шпионят в Германии?» Реакция «Репортеров без границ» на инцидент с Галиной Тимченко

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці