• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр доктар і тэлевядучы Аляксандр Цярэшчанка

    Яму было 72 гады, - піша "Наша Ніва".

    Пра смерць 20 красавіка вядомага доктара і тэлевядучага распавяла ў сацсетках яго дачка Кацярына.

    «Ён пакінуў след у жыццях тысяч людзей. Дапамогай, парадай, удзелам. Ён не глядзеў на чын і ранг, ставіўся да кожнага звароту са спагадлівасцю і спачуваннем», — напісала яна.

    Аляксандр Цярэшчанка быў не проста вядучым тэле— і радыёперадач пра здароўе — такіх, як «Будучыня сёння», «Доктарскія таямніцы», «Пра што не прынята казаць» і шэрагу іншых. Ён быў практыкуючым нейрахірургам, 25 гадоў працаваў у 9‑й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, піша КП у Беларусі.

    «Так здарылася, што на маіх вачах загінулі мае родныя, — распавядаў доктар Цярэшчанка. — Я лічыў, што дактары, якія ў той момант займаліся выратаваннем, не кіравалі працэсам. Тады я зразумеў, што хачу стаць доктарам, каб навучыцца самому кіраваць працэсам жыцця і смерці.

    У 1974 годзе ён скончыў медінстытут у Мінску, пасля чаго з’ехаў на два гады працаваць на Далёкі Усход. Затым вярнуўся ў Беларусь на кафедру ў інстытут. Паралельна з медыцынай займаўся журналістыкай, якой захапіўся яшчэ з 3‑га курса.

    Цікава, што свае першыя апавяданні доктар Цярэшчанка паказваў Уладзіміру Караткевічу і атрымаў адабрэнне знакамітага пісьменніка. Ён захоўваў аркуш з яго рэдакцыйнымі пазнакамі.

    Цікава, што яго тэлеперадачы ніколі не будаваліся на хайпе і эфектных шоу дзеля прыцягнення гледачоў. Як ён казаў сам у інтэрв’ю, яго «Таямніцы» былі не гламурнай праграмай. У адрозненне ад той жа Алены Малышавай, пасля перадач якой некаторыя сюжэты разбіраюць на мемы. Ён пераканана рабіў навукова-пазнавальную праграму, бо медыцына досыць сур’ёзная навука, каб апускаць яе да ўзроўню прымітывізму.

    У перадачы «Доктарскія таямніцы» ён ставіў задачу паказаць сувязь няправільнага ладу жыцця з хваробай і з тымі наступствамі, з якімі змагаюцца потым санітаркі, медсёстры, дактары. Ён катэгарычна не хацеў здымаць муляжы або лялек, якіх аперуюць хірургі — толькі рэальныя кадры аперацый. Калі казалі, што на экране гэта будзе выглядаць занадта жорстка, ён парыраваў:

    — Жорстка тое, што потым праз цябе дактары — хірургі, анестэзіёлагі — пакутуюць і пакутуюць. Адна справа, калі чалавек кажа, што яму трэба выдаліць язву страўніка, а іншае, калі ён бачыць, што такое язва або той жа інфаркт — мёртвае сэрца. Пасля гэтага ён напэўна некалькі разоў падумае, ці хоча ён апынуцца на аперацыйным стале.

    Цярэшчанка марыў выходзіць з такой перадачай штодня, у прайм-тайм. Не толькі пра хваробы, але і пра здароўе.

    Таксама доктар нагадваў, што здароўе чалавека залежыць ад доктара толькі на 10%. Усё астатняе — генетыка, экалогія, харчаванне, здаровы лад жыцця. Доктар Цярэшчанка і сам стараўся весці здаровы лад жыцця. Але казаў пры гэтым, што хірургу гэта рабіць вельмі складана.

    — Ніхто з дактароў не працуе на стаўку. Хірург звычайна працуе на паўтары-дзве стаўкі. А што гэта такое? Жывеш увесь час у клініцы. Сярэдняя працягласць жыцця ў хірургаў 49 гадоў. Гэта ж экстрэмальная прафесія. Калі дзяжурыш ноччу, каго толькі не прывозяць. Рэгулярныя стрэсы, недасыпанні, але ты павінен быць заўсёды ў тонусе, — распавядаў ён.

    Інтарэсы доктара Цярэшчанкі распасціраліся значна шырэй, чым журналістыка і медыцына. Ён усё жыццё цікавіўся мастацтвам — яго заўсёды можна было сустрэць на адкрыцці новай мастацкай выставы ў Мінску. Таксама ён ганарыўся сяброўствам з мастакамі Мікалаем Селяшчуком, Сяргеем Цімохавым, Уладзімірам Зянкевічам, Валерыем Славуком, Уладзімірам Савічам і іншымі прыкметнымі творчымі фігурамі ў Беларусі.

    Чытайце яшчэ:

    «Людзі гатовыя былі нават валанцёрыць — для іх было важна, каб «Трыбуна» з’явілася на беларускай мове». Інтэрв’ю з кіраўніком выдання

    «Горват з’ехаў, але пакуль нічому не канец». Пятро Кузняцоў расказаў, што цяпер з аднаўленнем палаца Горватаў у Нароўлі

    Наста Касьцюгова,Наста Рагатко і Аляксандра Логвінава запусцілі новы праект StratComLab

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці