• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пасол Круты назваў «спланаванай правакацыяй» з’яўленне Агурбаш на Першым канале. Ён напісаў ліст Эрнсту

    Беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Круты выказаў абурэнне гендырэктару Першага канала Канстанціну Эрнсту з-за зʼяўлення ў эфіры спявачкі Анжалікі Агурбаш. Спявачка была паказана ў сюжэце аб дзіцячым музычным конкурсе «Залатая нота» 2 красавіка — у дзень стварэння так званай Саюзнай дзяржавы.

    Анжаліка Агурбаш на «Першым канале». Скрыншот: Наша Ніва

    У лісце на імя Эрнста, які трапіў у распараджэнне «Соты», беларускі амбасадар Дзмітрый Круты ацэньвае зʼяўленне Агурбаш у эфіры «ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі як спланаваную правакацыю, накіраваную на падрыў адзінства народаў, намаганняў нашых лідараў па забеспячэнні бяспекі Саюзнай дзяржавы, сумеснага процідзеяння рэабілітацыі нацызму і перапісванню гісторыі».

    «Інфармуем, што А. Агурбаш са жніўня 2020 г. размяшчала ў сетцы інтэрнэт звесткі, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады, а таксама абразы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — піша Круты.

    Паводле Крутога, Агурбаш прымала актыўны ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах і пікетах каля пасольства Беларусі ў Маскве, «падчас якіх актыўна выкарыстоўвалася сімволіка тых, хто супрацоўнічаў з нацыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны беларускіх калабарацыяністаў», — так называе Круты нацыянальную сімволіку.

    Беларускі пасол абяцае даць «Першаму каналу» кантакты «патрыятычна настроеных» беларускіх спевакоў замест Агурбаш.

    У Беларусі супраць Агурбаш узбуджаная крымінальная справа, у 2021 годзе генпракуратура беспаспяхова патрабавала ад Расіі выдачы Агурбаш.

    У лютым пасол Беларусі ў Маскве Дзмітрый Круты анансаваў стварэнне абʼяднанага рэестра тэрарыстаў і экстрэмістаў для Расіі і Беларусі.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Телеграм‑бот «Глаз бога» и «Магнит». Как милиционеры пробивают телефонные номера, почты и адреса беларусов

    Чтобы узнать, что у вас есть «безопасная» почта, вычислить адрес, куда вам привозят доставку еды (на квартиру, о которой никто не знает?) или в каких городах вы были, когда оплачивали сервисы в интернете — можно не отбирать ваш телефон или карту. Милиционеры пользуются ботами, которые уже собрали всю эту информацию — например, «Глаз бога». «Медиазона» вместе с «Киберпартизанами» рассказывает, как устроен бот.
    07.09.2023
    Акцэнты

    Какую информацию о нас хранят телеграм‑боты, чем они опасны и как удалить их из аккаунта? Отвечают эксперты

    Какие данные хранят о пользователях телеграм-боты? Как правильно удалить их из своего аккаунта? Как отличить настоящий бот от фейкового? «Медиазона» отвечает на эти вопросы вместе с разработчиком партизанского телеграма и одним из участников объединения «Киберпартизаны».
    21.08.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці