Павел Вінаградаў распачаў відэаблог «з турэмнай кулінарыяй і цікавымі людзьмі»
19 верасня 2016
У першы выпуск «Кухні ўзмоцненага рэжыму» актывіст запрасіў лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, з якім зрабіў турэмны торт з садавіны ды згушчанага малака.
У перапынках вядоўца з госцем абмеркавалі апошнія навіны ды запрасілі ўсіх ахвочых далучыцца да сённяшняй акцыі на Кастрычніцкай плошчы, прысвечанай 25-годзю надання «Пагоні» і бел-чырвона-беламу сцягу статусу дзяржаўных сімвалаў. Пікет пачнецца а 19:00. Плануецца, што на ім раздадуць два кіламетры стужкі з нацыянальнай сімволікай.
Раней Павел Вінаградаў прыдумаў барбер-шоп «15 содняў», дзе ўжо падстрыг Антона Матольку, Аляксандра Фядуту, Алеся Лагвінца ды шэраг іншых вядомых асобаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Супраць відэааператара Яўгена Глушкова распачалі крымінальную справу за супрацу з медыярэсурсам 6TV Belarus
20.02.2024
Затрыманы былы журналіст і палітвязень Сяргей Гардзіевіч
24.01.2024
Святлана Ціханоўская заклікала міністра замежных спраў Польшчы захаваць «Белсат»
11.07.2024
Детский блогер будет судиться с Бондаревой о защите репутации
08.07.2024