• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У кватэру да блогера Vadimati з ператрусам прыйшлі сілавікі

    Пра ператрус у экс-палітвязня Вадзіма Ермашука паведамілі Telegram-каналы, звязаныя з сілавікамі.

    ператрус у кватэры блогера Vadimati

    Блогер Вадзім Ермашук (Vadi­mati). Фота: Сяргей Людкевіч / Hrodna.life

    Яны сцвярджаюць, што ператрус звязаны з удзелам у акцыях у Варшаве, прымеркаваных да прэзідэнцкіх выбараў.

    Вадзім сапраўды паказваў сторыс з маршу. Інфармацыю пра ператрус пацвердзіла і крыніца Hrodna.life.

    Следчы камітэт ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой. Ён паведаміў, што 26 студзеня «для імітацыі падтрымкі экстрэмісцкіх ячэек, якія знаходзяцца ў бягах, у розных краінах былі арганізаваныя малалікія вулічныя акцыі». Яны прайшлі ва Уроцлаве, Варшаве, Беластоку, Вільні, Нью-Ёрку і Празе.

    На ўдзельнікаў акцый абяцалі завесці завочныя крымінальныя справы. У іх правяраюць маёмасць і нерухомасць.

    Раней стала вядома, што на падставе пастановы следчага ў блогера Vadi­mati арыштавалі маёмасць у Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці