• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Полацкі журналіст і прафсаюзны актывіст Віктар Стукаў выйшаў на волю

    Адбыўшы 15 сутак адміністрацыйнага арышту, 29 сакавіка выйшаў на волю журналіст і прафсаюзны актывіст Віктар Стукаў.

    Сілавікі затрымалі Віктара Стукава 14 сакавіка дома ў Полацку. У жыллі правялі ператрус, забралі тэхніку і ўсю атрыбутыку, якая была бела-чырвона-белага колеру. Пасля Віктара завезлі ў Полацкі ізалятар часовага ўтрымання. На наступны дзень, 15 сакавіка, яго судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Нагодай стала падабайка у сацыяльнай сетцы Face­book пад матэрыялам з YouTube-канала «Радыё Свобода».  

    Суддзя Уладзімір Бясецкі прызнаў Віктара Стукава вінаватымі і прызначыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

    У часе судовага працэсу журналіст не пагадзіўся з абвінавачаннем і сказаў, што да стварэння дадзенай старонкі ў Face­book не мае ніякага дачынення.

    Адбываць прызначанае пакаранне Віктара Стукава адвезлі ў Віцебскі ІЧУ. Там ён сядзеў у васьмімясцовай камеры, у якой часам было 9 чалавек. Ставіліся ў віцебскім ізалятары да арыштаваных, як да ўсіх палітзняволеных у Беларусі: не давалі матрацаў і пасцельнай бялізны, Віктару нават даводзілася спаць на падлозе. Па гэтай прычыне ён выйшаў на волю захварэўшы.

    Журналіст наймаў адваката, і той ад яго імя абскарджваў пастанову Полацкага райсуда ў Віцебскім абласным судзе. Але безвынікова.

    Нагадаем, якраз напярэдадні затрымання Віктара Стукава выйшла на волю яго жонка Святлана Стукава, якая таксама была арыштаваная судом паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП і адсядзела 15 сутак, пасля жанчыну звольнілі з працы.

    Чытайце яшчэ:

    «Бачу палярнае стаўленне да беларусаў». Што абмяркоўвалі на журналісцкай сустрэчы ў Кіеве

    Лукашэнка ў зняважлівай форме прапанаваў памяняць Пачобута на Латушку

    Абвяшчэнне вынікаў разгляду апеляцый прафсаюзных актывістаў перанеслі на 3 красавіка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці