• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадстаўніца БАЖ узяла ўдзел у мерапрыемстве ў межах 53‑й сесіі Савета ААН па правах чалавека

    Прадстаўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Хвоін узяла ўдзел у мерапрыемстве ў межах 53-й сесіі Савета ААН па правах чалавека на тэму «Свабода меркаванняў і іх свабоднае выказванне ў Беларусі пад пытаннем».

    У сваім выступе Вольга Хвоін нагадала пра калег-журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні, пра жорсткасць дзяржаўнай сістэмы. У прыватнасці, была згаданая нядаўняя сітуацыя з відэааператарам Вячаславам Лазаравым і яго жонкай Таццянай Пыцько: спачатку арыштавалі Вячаслава, пазней — Таццяну, а іх гадавалую дачку адпраўляюць у дзіцячы прытулак.

    За сувязь з тэлеканалам «Белсат» Вячаславу Лазараву высунулі абвінавачанне паводле арт. 361–4 КК РБ (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці), ягоную жонку Таццяну Пыцько вінавацяць паводле арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса РБ (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

    Прадстаўніца БАЖ падкрэсліла, што цяпер перад супольнасцю стаяць дзве прынцыповыя задачы: вызваленне журналістаў з‑за кратаў і захаванне медыясектара, прафесійных кадраў, рэдакцый.

    На гэтай сесіі Спецыяльны дакладчык Анаіс Марын прадставіла свой даклад па гэтай тэме: пра апошнія падзеі, выклікі і магчымасці для свабоды меркаванняў і іх выказвання, а таксама пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

    Мэта мерапрыемства — інфармаванне міжнароднай супольнасці пра апошнія падзеі, звязаныя з абмежаваннем свабоды меркаванняў і іх выказвання ў Беларусі.

    Удзел у мерапрыемстве ААН прадстаўніцы Беларускай асацыяцыі журналістаў дазволіў яшчэ раз нагадаць міжнароднай супольнасці, як выглядае рэальная сітуацыя журналістаў, працаўнікоў СМІ і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Арганізатарамі выступілі пастаянныя прадстаўніцтвы Польшчы і Літвы, Германіі, Японіі пры ААН.

    Прысутная на мерапрыемстве прадстаўніца  Atlantic Coun­cil Ганна Любакова адзначыла, што рэжым Лукашэнкі імкнецца супрацьпаставіць тых, хто ў эміграцыі, і хто ўнутры краіны, прыкладае шмат намаганняў, каб атамізаваць людзей. Таксама прысутная на мерапрыемстве прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык звярнула ўвагу на прапаганду, агрэсіўнае прасоўванне расійскіх нарматываў. Яна падкрэсліла, што свабодная Беларусь і Украіна — гарантыі бяспекі Еўропы.

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2023 годзе, спіс зняволеных

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці