• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Сейме Польшчы прайшлі слуханні па сітуацыі на «Белсаце»

    20 лютага на супольным пасяджэнні Камітэта па замежных справах і Камітэта па культуры і СМІ польскага Сейма адбыліся слуханні, прысвечаныя сітуацыі на тэлеканале «Белсат», паведамляе reform.news.

    Супольнае пасяджэнне Камітэта па замежных справах і Камітэта па культуры і СМІ польскага Сейма. Скрыншот трансляцыі: Reform.news

    Інфармацыю прадстаўлялі прадстаўнікі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, Міністэрства замежных спраў, а таксама генеральны дырэктар ліквідаванага TVP SA.

    У дыскусіі ўдзельнічалі польскія парламентарыі, амбасадары і запрошаныя госці, сярод якіх:

    Агнешка Рамашэўская — былая дырэктарка «Белсата»; прадстаўнікі журналісцкіх арганізацый — спікер Рады нацыянальных медыя Польшчы Ёана Ліхоцка і старшыня Саюза польскіх журналістаў Ёаланта Хайдаж; каля дваццаці дэпутатаў Сейма; новыя кіраўнікі «Белсата» — Міхал Бранятоўскі і галоўная рэдактарка беларускай рэдакцыі Аліна Коўшык. Слуханні вёў Павел Коваль, кіраўнік Камітэта па замежных справах Сейма.

    Дзяржаўны сакратар Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Мацей Урубель прэзентаваў дзейнасць «Белсата»

    Паводле яго слоў, тэлеканал належаў польскаму тэлебачанню TVP і фінансаваўся на 65% са сродкаў Міністэрства замежных спраў Польшчы, на 5% — з вонкавых датацый, а астатнія выдаткі пакрывала польскае тэлебачанне.

    За 18 гадоў польскі МЗС выдаткаваў на «Белсат» 441 млн злотых.

    На 2025 год фінансаванне «Белсата» застанецца нязменным — 54 млн злотых, але гэтыя сродкі будуць падзеленыя на тры часткі: «Белсат», аўтаномнае расійскае вяшчанне «Вот так», украінскую службу Slawa TV.

    Паводле Урубеля, на «Белсаце» адбылася аптымізацыя і скарачэнне празмерных выдаткаў, якія па некаторых пазіцыях дасягалі 40%. Гэта паляпшыла якасць праграм і дазволіла захаваць іх разнастайнасць.

    Захоўваецца колькасць публіцыстычных праграм, пашыраецца інфармацыйны складнік.

    Штат супрацоўнікаў скарачаецца з 320 да 260, з якіх 70 — новыя супрацоўнікі ўкраінскай рэдакцыі. Гэта азначае, што колькасць супрацоўнікаў «Белсата» і «Вот так» фактычна скарачаецца з 320 да 190 (згодна з данымі Reform.news).

    Мацей Урубель таксама паведаміў, што, пачынаючы з 3 сакавіка, стартуе вяшчанне трох рэдакцый: беларускай, расейскай і ўкраінскай.

    Вяшчанне рэдакцыі «Белсат» складзе 9 гадзін, тры з якіх — гэта начное вяшчанне, якое складаецца з паўтораў праграм. «Вось так» будзе вяшчаць 8 гадзін (2 — ноччу), Slawa TV — 7 (1 — ноччу).

    Таксама ўводзіцца 2‑х гадзінная праграма ў суботу і нядзелю «Раніца з Белсатам», а жывы навінавы выпуск павялічваецца з паўгадзіны да гадзіны.

    Больш інфармсацыі на Reform.news

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці