• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча узнагародзілі Франка-нямецкай прэміяй

    Узнагароджанне праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча Франка-нямецкай прэміяй за правы чалавека і верхавенства права адбылося яшчэ 10 снежня 2025 года, аднак у мэтах бяспекі імя праваабаронцы тады не было афіцыйна апублікавана сярод 15 уганараваных праваабаронцаў з усяго свету, піша «Вясна».

    Варта адзначыць, што раней гэтай прэстыжнай узнагародай ужо былі адзначаныя беларусы: старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі (2019 г.), старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту, нябожчык Алег Гулак (2021 г.).

    Нагадаем, Валянцін Стэфановіч быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года падчас масавага пераследу праваабаронцаў у Беларусі. У сакавіку 2023 года суд прызначыў яму дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па сфабрыкаванай палітычна матываванай справе. 19 сакавіка 2026 года Валянціна разам з іншымі палітвязнямі памілавалі пасля візіту Джона Коўла, спецпасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. 

    Франка-нямецкая прэмія за правы чалавека і вярхоўнасці права заснавана ў 2016 годзе міністрамі замежных спраў дзвюх краін. Яна штогод прысуджаецца праваабаронцам, журналістам і актывістам з усяго свету за выбітны ўклад у абарону дэмакратычных каштоўнасцяў і вярхоўнасці закона, часта ва ўмовах сур’ёзнай асабістай рызыкі.

     
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.