• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабарончы сайт прапануе новы спосаб камунікацыі з палітвязнямі і іх блізкімі

    Пакідайце свае паведамленні на старонках палітвязняў, павялічваючы шанцы іх атрымання, піша «Наша Ніва».

    На сайце Politzek.me у профілі кожнага палітвязня і кожнай палітзняволенай ёсць «сцяна» — месца, дзе ўсе могуць пакінуць сваё паведамленне. На «сцяне» можна пакінуць пажаданне, віншаванне, паведаміць навіны ці нават напісаць цэлы ліст.

    Усе паведамленні захоўваюцца, і іх можна будзе перадаць палітвязням нават пасля вызвалення. А пакуль людзі ў зняволенні, мы па магчымасці перададзім паведамленні іх блізкім. Такім чынам, можна значна павялічыць свае шанцы на тое, што ваша пасланне дойдзе да палітвязняў (перадасца праз блізкіх).

    Як пакінуць сваё паведамленне?

    1. Зайсці на старонку палітвязня на сайце Politzek.me

    2. Прагартаць профіль да раздзела «Гісторыі»

    3. Націснуць на кнопку «Апублікаваць»

    4. Пасля мадэрацыі паведамленне будзе апублікавана на сайце, перададзена блізкім і / або палітвязням пасля вызвалення

    Паведамленне можна напісаць не публічна. Зрабіце пазнаку «не для сцяны», і тады мадэратар па магчымасці перадасць пасланне блізкім, але не будзе публікаваць яго на сцяне.

    Чытайце яшчэ: 

    Гайд по легализации и «паспортам иностранцев» в Литве и Польше

    Как успешно развивать подкасты в медиа

    Ягор Марціновіч пра Івуліна: «Самы круты сусед у зняволенні. У камеры ўзводзілі аптымізм у квадрат»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці