• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пры рэдакцыі “Бобруйского курьера” пачаў дзейнічаць Клуб чытачоў

    Першая бабруйская анлайн-газета выходзіць у афлайн-прастору і запрашае чытачоў пазнаёміцца з журналістамі выдання, за кавай абмяркоўваць актуальныя пытанні.

    Галоўны рэдактар “Бобруйского курьера” Анатоль Санаценка

    Ідэя стварэння Клуба чытачоў належыць галоўнаму рэдактару “Бобруйского курьера” Анатолю Санаценку. Ён лічыць, што ў той час, як медыі ўсё больш і больш сыходзяць у інтэрнэт, важна захаваць асабісты кантакт з чытачом і размаўляць з ім не толькі праз матэрыялы на сайце, але і ў больш нефармальнай атмасферы за кубкам гарбаты ці кавы. Такі клуб можа быць карысным для абодвух бакоў — чытачы пазнаёмяцца з працай выдання, а журналісты лепей зразумеюць, якія тэмы сапраўды хвалююць бабруйчан.

    Першая сустрэча Клуба чытачоў “Бобруйского курьера” прайшла 18-га верасня. Анатоль Санаценка распавёў гасцям пра гісторыю выдання, яны даведаліся, што “Бабруйскі кур’ер” — старэйшая газета горада, заснаваная яшчэ ў 1914 годзе. Пачулі пра няпросты лёс незалежнага выдання: пра перашкоды ў працы, якія амаль ад самага пачатку чынілі ўлады, пра тое, як атрымлівалася адраджацца і заставацца на плаве. Чытачоў цікавіла, як “Бобруйский курьер” працуе з аўдыторыяй у інтэрнэце, колькі мае наведнікаў сайта. Гучала пытанне, ці няма ў рэдакцыі планаў некалі аднавіць выхад папяровай версіі газеты (ад 2011 года “Бобруйский курьер” цалкам сышоў у анлайн-фармат). Галоўны рэдактар і журналісты адказалі, што на сёння вяртанне да друкаванай версіі не мае вялікага сэнсу, таму мэта “БК” на будучыню — развівацца і ўдасканальвацца ў якасці анлайн-газеты.

    Анатоль Санаценка зазначае, што хацеў бы, каб сустрэчы Клуба чытачоў сталі рэгулярнымі, але гэта будзе залежыць ад запатрабаванасці. Калі зацікаўленасць сярод бабруйчан будзе, то клуб працягне працаваць. Дасылаць свае водгукі ці прапановы тэм для абмеркавання можна на рэдакцыйную скрыню: bk-gazeta@tut.by .

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці