• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Радыё Свабода» выпускае падкаст-серыял пра «ўсе кругі пекла карнай сістэмы рэжыму Лукашэнкі»

    «Радыё Свабода» выпускае падкаст-серыял «Архіпелаг БЕЛАГ», які «ў дэталях расказвае, як арганізаваная карная сістэма рэжыму Лукашэнкі», паведамляецца ў прэс-рэлізе.

    Усяго ў серыяле будзе сем эпізодаў.

    Ужо выйшаў першы, у якім паведамляецца пра “затрыманні, гвалт у кабінетах ГУБАЗіКа і КДБ, катаванні на Акрэсціна”.

    “Мы правядзём вас праз усе кругі пекла карнай сістэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманне, “суткі”, следства, хатнія арышты, “хімію”, этапы, калоніі, турмы і жыццё пад наглядам па вызваленні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч”, — гаворыцца ў рэлізе.

    Журналісты анансуюць падрабязную інфармацыю пра тое, як пабудаваны “Архіпелаг БЕЛАГ” знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць, “на чый загад палітвязняў катуюць і даводзяць да смерці”.

    Удзельнікамі падкастаў будуць былым палітвязні, экс-сілавікі, праваабаронцы.

    Адзначаецца, что візуалізацыю праекта дапамагалі рабіць былыя палітзняволеныя Марыя Каленік, Лявон Халатран, Віктар Пархімчык, Анастасія Булыбенка, Наталля Карнеева і яшчэ некалькі чалавек, якія пажадалі захаваць ананімнасць.

    “У свеце мала ведаюць пра гуманітарную катастрофу ў Беларусі, а ўлады імкнуцца зрабіць рэпрэсіі нябачнымі, салідарнасць немагчымай, злачынствы схаванымі, галасы палітвязняў фальшывымі ці нячутнымі, — адзначыла аўтар падкаст-серыялу журналістка Ганна Соўсь. — Тэма палітвязняў была прыярытэтнай для журналістаў “Радыё Свабода” ўсе гады кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Рэжым не зможа нармалізаваць рэпрэсіі, бо расказанае, запісанае, візуалізаванае застанецца”.

    Выданне цытуе Святлану Алексіевіч: “Канечне, “Архіпелаг БЕЛАГ”. Дакладную назву вы знайшлі. Так сёння і ёсць, але тут не такі размах, як у “Архіпелагу ГУЛАГу”. Мы ж маленькая краіна. Усе адзін аднаго ведаюць. Урэшце, у нас няма ані Магадана, ані Калымы, калі магчыма кудысьці далёка саслаць людзей і не бачыць іх. Тут яны ўсе будуць нібы на вачах. Але захаваўся дух, захаваліся спосабы катаў, захавалася іх псіхалогія, іх разуменне. І гэта ўсё Сталін, сталінскі час. Мы ніяк не можам выжыць з сябе Сталіна, і ўвогуле чалавечая прырода аказваецца нетрывалая”.

    Новыя выпускі падкасту “Архіпелаг БЕЛАГ” будуць выходзіць па аўторках на ютуб-канале “Радыё Свабода” і на асноўных падкаст-платформах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці