• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Штучны інтэлект Google Gemini навучылі сінхроннаму перакладу, ёсць падтрымка беларускай мовы

    Нейрасеткі ўжо выдатна спраўляюцца з перакладамі, умеюць размаўляць (і нават спяваць) чалавечым голасам. Цяпер навучыліся сінхроннаму перакладу – і добра засвоілі беларускую мову.

    Карпарацыя Google прэзентавала новыя магчымасці штучнага інтэлекту Gem­i­ni 3.5 Flash, сярод якіх модуль сінхроннага перакладу Live Trans­late. Гэты модуль падтрымлівае звыш 70 моваў, у тым ліку беларускую, расейскую, украінскую, польскую, літоўскую і латышскую.

    Гэты модуль пакуль толькі тэстуюць у праграме Grab – папулярнай у Паўднёва-Усходняй Азіі праграме для замовы таксі, ежы ды іншых тавараў і паслугаў. Як бачна з дэманстрацыі, модуль робіць пераклад «голасам» амаль без затрымкі пасля сказанага – гэта гучыць як дубляж фільмаў.

    Пераклад тэлефанаванняў як такі з’явіўся даўно: напрыклад, смартфоны Sam­sung з 2024 года прапануюць пераклад сказанага на тэлефоне, смартфоны Apple – з лютага 2026-га. Але гэта пераклад з затрымкай: спачатку суразмоўца кажа нешта на адной мове, затым нейрасетка перакладае цэлую фразу. Google жа абяцае пераклад амаль без затрымкі.

    Як гэта будзе працаваць з мовамі накшталт нямецкай, у якой адмоўная часцінка nicht можа раптам з’явіцца ў канцы сказа і «развярнуць» сэнс сказанага на супрацьлеглы, невядома. Пакуль модуль сінхроннага перакладу не ўбудаваны ў асноўную праграму Gem­i­ni ды іншыя папулярныя праграмы.

    Google дадала Gem­i­ni ў дакументы, табліцы і прэзентацыі

    Папулярныя нейрасеткі агулам добра валодаюць беларускай мовай: «Белсат» ладзіў тэст папулярным чат-ботам, Gem­i­ni справіўся толькі крыху горш за DeepSeek і Claude, крыху лепш за Chat­G­PT. І нейрасеткі ўмеюць генераваць маўленне, у тым ліку па-беларуску – яшчэ два гады таму штучны інтэлект праспяваў «Тры чарапахі» для «Белсату».

    Цяпер «Белсат» праверыў: Gem­i­ni някепска спраўляецца з «несінхронным» галасавым перакладам з беларускай і на беларускую, але размаўляе з «акцэнтам», у якім найбольш чуваць рысы ўкраінскага маўлення.

    Пры карыстанні штучным інтэлектам важна памятаць: нейрасеткі могуць не толькі памыляцца, але і галюцынаваць – выдумляць тое, чаго не было. Гэтая праблема сустракаецца ў тым ліку ў перакладах.

    Беларусы хочуць стварыць «ідэальны беларускі голас» для штучнага інтэлекту – вы можаце дапамагчы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.